Размовы:Іван Мазепа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

1. Нельга адлучыць ні ад расійскай, ні ад балгарскай царквы. Царква адна. 2. Пра палітызацыю і іншыя "балючыя спрыйнянні" - гэта вашы асаблівыя разважанні, якія цікавяць мяне, напрыклад, не больш за дэмаграфічную палітыку Новай Зеландыі. Тое ж самае пра неаддзельнасць - гэта вядома асабліва вам. Тое ж самае - што там асабліва вам цікава - не трэба пісць тут, я ж не пішу, што мне цікава. Тым больш, што без спасылак, што ў расійскай царкве ўхваляюць анафемстваванага. 3. Юшчанка да расійскіх уладаў, наколькі я ведаю, не звяртаўся. Але, калі ёсць спасылкі - будь-ласка. 4. Яшчэ раз: анафема - гэта адлучэнне ад Хрыстовай Царквы, і яна не може "дзейнічаць у расійскай царкве" і не дзейнічаць у іншых, бо царква адна, а назвы расійскай, балгарская, чэхаславацкая і інш. - гэта тэрытарыяльныя часткі адзінай сусветнай царквы. Тым больш, што адзінай памеснай царквой на Украіне з'яўляеццы УПЦ МП. А калі вы маеце на ўвазе секту дзенісенкаўцаў, то з пункту гледжання эклезіялогіі яна не з'яўляецца часткай сусветнай царквы і яе статус у дачыненні да Царквы такі ж, як, напрыклад, у крышнаітаў, ці шаманаў Якуціі--Аляксандр Сакалоў 19:12, 22 Сакавік 2008 (UTC)

Вашы ўзровень і палітычную сталаць відаць па выказваннях. Але хто такія нацыяналісты ва Ўкраіне, ці Вы сапраўды верыце, што ва Украіне для кагосьці Пятро Першы - нацыянальны герой ? Скончвайце жыць жупеламі - няма Украіны нацыяналістычнай і яшчэ якой - Украіна адна са сваімі героямі і дзеячамі. А ўсё рэшта - гэта ўсў рэшта. Таксама як для Расіі - існуюць толькі Расія і яе патрэбы. Да рэчы, кананічнасць РПЦ - асобнае пытанне. --Turzh 19:37, 22 Сакавік 2008 (UTC)
О, а вы былі ў Адэсе? Ці гэта не Украіна? А ў Луганску? А ў Севастопалі? Памятаю, у Адэсе добра пысы паразбівалі праціўнікам усталявання помніка Екацерыне. Ну а тое, што Украіна адна - вы памыляецеся. Я быў і ў Львове, і ў Луцке, і ў Харкаве, і ў Кіеве, і ў Чаргігаве, Шчорсе, Катоўске, Адэсе, Луганску, Сімферопалі, Севастопалі, Вініцы, Умані, Нежыне и г. д. Украина ніяк не адна. Ну а пра "асобае пытанне" - гэта только і мазгах дзенісенкаўцаў. У Сусветнай царквы ніякага такога пытання няма. --Аляксандр Сакалоў 19:56, 22 Сакавік 2008 (UTC)

Увага[правіць зыходнік]

Калегі, калі тут будзе працягвацца такое, то будзе заблакіраваны тэкст і працаваць з ім будуць толькі адміністратары.

Тое, што зараз, мяне, з п.гл. нейтральнасці мовы і раўнапраўнасці падачы фактаў, у прынцыпе задавальняе. Гэта можна было б вычытваць. Ці ёсць істотныя фактуальныя дадаткі?

Аляксандр, вам асобая заўвага — ваш стыль мовы, як у размовах, так і ў каментарах да правак, занадта нефармальны. Вы чалавек дарослы, і напэўна можаце лепей трымаць сябе ў руках. Yury Tarasievich 07:23, 24 Сакавік 2008 (UTC)