Іван Мазепа
Іван Сцяпанавіч Мазепа укр.: Іван Степанович Мазепа | |||
![]() | |||
![]() Герб Мазепы | |||
| |||
---|---|---|---|
4 жніўня 1687 — 1709 | |||
Папярэднік: | Іван Самайловіч | ||
Пераемнік: | Піліп Орлік (у выгнанні), Іван Ільіч Скарападскі | ||
Адукацыя: | |||
Дзейнасць: | дыпламат, палітык | ||
Веравызнанне: | праваслаўе | ||
Нараджэнне: | 20 сакавіка 1639 сяло Мазэпынці пад Белай Царквой, Рэч Паспалітая цяпер Білацэркіўскі раён Кіеўская вобласць | ||
Смерць: | 22 верасня 1709 (70 гадоў) Бендэры, Асманская імперыя | ||
Пахаванне: | Царква Святога Юрыя, Галац | ||
Дынастыя: | Mazepa family[d] | ||
Бацька: | Сцяпан Міхайлавіч Мазепа | ||
Маці: | Марына Макіеўская | ||
Жонка: | Ганна Палавец (Фрыдрыкевіч) (1642—1702) | ||
Дзеці: | дачка (памерла ў дзяцінстве) | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Узнагароды: | |||
Іван Мазепа — Іва́н Сцяпа́навіч Мазе́па-Калядзінскі (укр.: Іва́н Степа́нович Мазе́па-Колединський, польск.: Jan Mazepa Kolędyński; 20 сакавіка 1639 — 21 верасня 1709): гетман Украіны ў 1687—1709 гг. Спачатку падтрымліваў супрацоўніцтва з Масквой, але палітыка Пятра I ва Украіне ў перыяд Паўночнай вайны прывяла да разрыва Мазепы з Расіяй. У 1708 годзе дамовіўся з Карлам XII пра далучэнне да антымаскоўскай кааліцыі. Пасля паражэння шведскай арміі пад Палтавай эміграваў. Памёр у Бендэрах (цяпер Малдова), пахаваны ў Галаце (цяпер Румынія).
Мазепа быў адлучаны ад царквы за здраду клятве, якая была дадзена на крыжы і Евангеллі, а таксама за шэраг іншых супрацьцаркоўных дзеянняў[3]. Шматлікія звяртанні ўкраінскіх культурных і палітычных дзеячаў у ХХ стагоддзі аб скасаванні анафемы Мазепе, у тым ліку апошняя за часам (2008 год) адозва прэзідэнта Віктара Юшчанка да РПЦ не дала ніякіх вынікаў[4].
Вобраз у культуры[правіць | правіць зыходнік]
Вобраз гетмана сучаснымі ўкраінскімі ўладамі ўключаны ў лік нацыянальных героеў Украіны. На яго айчыне ў 2008 годзе адкрыты яму помнік, у Кіеве імем Мазепы названая вуліца, а неўзабаве будзе ўсталяваны помнік (таксама і ў Палтаве).
У свой час Мазепа падтрымліваў развіццё навукі і царквы на ўкраінскіх землях. Дзякуючы яго ахвяраванням былі збудаваныя шмат цэркваў і сабораў у Кіеве і іншых гарадах Украіны, што з'яўляюцца цяпер іх акрасай. Менавіта пры Мазепе Кіева-Магілянскі калегіум набыў статусу акадэміі, што дзейнічае і зараз.
Гістарычныя падзеі навакол і сама асоба Івана Мазепы натхнялі шмат якіх мастакоў літаратуры і музыкі. Вобраз Мазепы адлюстраваны ў творах наступных аўтараў:
- Лорд Байран — Мазепа, паэма (1818)
- Аляксандр Пушкін — Палтава, паэма (1828—1829)
- Віктор Гюго — Мазепа, паэма (1829)
- Юліуш Славацкі — Мазепа, паэма (1840)
- Ферэнц Ліст — Мазепа, сімфанічная паэма (1851)
- Пётр Чайкоўскі — Мазепа, опера (1881—1883)
- Михаел Балфе. «Старонкавая» кантата. (1861)
- Тарас Шаўчэнка — розныя вершы
- Кандрат Рылееў
У 2001 годзе рэжысёрам Юрыем Ільенкам быў зняты фільм «Малітва за гетмана Мазепу»
«Маzепа fest» - назва штогадовага рок-фестываля, які стартаваў 6 чэревня 2003 года ў Палтаве.
Вобраз Мазепы замацаваны на купюры ўкраінскай нацыянальнай грашовай адзінкі - грыўня (10 грывень).
Зноскі
- ↑ [ Мазепа (руск.) ] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Бой со шведами у местечка Клецка. Журнал С. И. Неплюева. 19 апреля 1706 г.//Русская старина, 1891 г., октябрь, стр. 25-32.
- ↑ http://www.pravoslavie.ru/analit/080130172754
- ↑ http://www.pravda.com.ua/news/2008/3/7/72773.htm
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Іван Мазепа на Вікісховішчы |
---|
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Мазепа
Шаблон:Гетманы Войска Запарожскага
|
- Выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1639 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай
- Нарадзіліся ў Білацэркіўскім раёне
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 1709 годзе
- Памерлі ў Бендэрах
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Памерлі 21 верасня
- Іван Мазепа
- Удзельнікі Паўночнай вайны
- Адданыя анафеме
- Пахаваныя ў Румыніі
- Пазбаўленыя ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Перабежчыкі
- Гетманы Украіны