Размовы:Ілья (прарок)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нейкае моднае ў Вас імя – Ілья. Здаецца, па-беларуску мусіць быць Ілля. Ці не так?

Я таксама думаў, але там адкуль я бяру звесткі напісана Ілья, відаць царкоўнабеларуская мова троху іншая за літаратурную, а гледзячы на тое як зараз перакладаецца на беларускую Біблія, такі напэўна іншая. --Максім Л. 19:33, 24 Сакавік 2008 (UTC)
З гэтакімі крыніцамі таксама варта асцярожна, там могуць і свой дыялект бел. мовы вырошчваць, гэтаксама як вырошчваюць "касцёльны"... На жаль, не магу зараз дакапацца да колькіх сваіх кніжак (у т.л., са Скарыніяны), праверыць правапіс. Паводле тэорыі, і колькі яе памятаю, "у нас можа быць" або Ілля, або Ілія, не Ілья. А кніга можа і трывіяльна памыляцца — зараз нашыя выдавецтвы зусім закінулі рэдактарскую апрацоўку, і "гоняць", што ім даюць, як ёсць. Yury Tarasievich 20:50, 24 Сакавік 2008 (UTC)

Не, ну якi "Iлья", паважаныя? Вам, як беларусам, гэта вуха не рэжа, не? Што, ужо нават не ведаеце самi, як "Илья" па-беларуску пiшацца, трэба крынiцы шукаць?

Нават рускiя ведаюць, я правiльна: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9E%D0%B1%D1%80%D1%8F%D0%B4%D1%8B_%D0%B8_%D0%BE%D0%B1%D1%8B%D1%87%D0%B0%D0%B8_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BE%D0%B2#.D0.98.D0.BB.D1.8C.D1.8F_.28.D0.86.D0.BB.D0.BB.D1.8F.29

Сорам. Калi нехта там надрукаваў недзе русiзмаў, гэта не повад iх распаўсюджваць! I заўжды крынiцу адразу ўказвайце ў такiх выпадках.

http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24148

Вось вам мае астатнiя довады, за беларускае iмя:

http://www.google.by/search?q=i%D0%BB%D0%BB%D1%8C%D1%8F&ie=utf-8&oe=utf-8&aq=t&rls=org.mozilla:ru:official&client=firefox#q=i%D0%BB%D0%BB%D1%8F%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BA&nfpr=1&ei=9tiiT-P2LcXNtAaul-mkBw&sqi=2&start=0&bav=on.2,or.r_gc.r_pw.r_qf.,cf.osb&fp=5eccfe2a45d1bc2f&biw=792&bih=510

Сорам-сорам, адкуль фантан эмоцый? Крыніца пазначана, выданне акадэмічнае -- напісаў не "нехта", а Коршунаў. Гугль не крыніца, хоць б там і мільён вынікаў. Прачыталі б гэтую старонку ад пачатку ды далі б сапраўды пераканаўчыя крыніцы, во была б справа. І, дарэчы, карыстайцеся кірылічным "і". --Максім Л. (размовы) 21:42, 3 мая 2012 (UTC)
> там адкуль я бяру звесткі напісана Ілья, відаць царкоўнабеларуская мова троху іншая за літаратурную
У літаратурна-беларускай "Вікіпедыі" назва павінна быць на літаратурна-беларускай мове, а царкуна-беларускі варыянт дастаткова, калі наогул патрэбна, пазначыць у дужках.


Ільля м. у. — Илья
Беларуска-расійскі слоўнік. Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
Укладальнікі: Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч
http://slounik.org/search?dict=&search=%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D1%8F&x=0&y=0


Дарэчы, па-першае, непрыгожа незнаёмых людзей навучаць, а па-другое, чым не дагадзіла лацінскае "і" у "Размовах" на "Вікіпедыі"? Гэта "не тру"?
Так, непрыгожа незнаёмых людзей навучаць, але ж Вы за гэта ўзяліся ды і сараміці яшчэ, без якіх на то крыніц. У размовах, можа і не прынцыпова, але папярэдзіць не лішне, бо некаторыя наогул розніцы не бачаць, а яна ёсць. --Максім Л. (размовы) 22:39, 17 лістапада 2012 (UTC)
Што наконт астатняга? Калі так аставіць, атрымоўваецца, што нейкага прарока бацькі беларусы назвалі Ілья, у той час як усе астатнія яго суайчыннікі былі Ільлямі? Ці ён быў не беларус, гэты прарок? Ці, мабыць, ён быў з Расіі і калі нехта "Илья", то па-беларуску ён Ілья, а не Ільля?
Наконт чаго астатняга? У акадэмічным слоўніку ёсць абодва варыянты -- Ілля і Ілья, перасылка з Ілля, прарок сюды даўно ёсць. Што Вы яшчэ хочаце? Хочаце дадаць у артыкул яшчэ крыніц, калі ласка, ніхто не забараняе. --Максім Л. (размовы) 07:50, 5 снежня 2012 (UTC)
Ну вось жа, люба-дорага стала глядзець! Умееш жа, магёш! Дзякуй! )
А што самому замінала? --Максім Л. (размовы) 19:27, 11 снежня 2012 (UTC)
Пагроза выдалення правак.
Праўкі са спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы ніхто не выдаляе. --Максім Л. (размовы) 18:27, 17 снежня 2012 (UTC)