Размовы:Адам Лісоўскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Да Томаша: разгалінаванне меркаванняў пра "Асвету"[правіць зыходнік]

Томаш, ужо пісаў Вам у размовы, не трэба даваць характарыстык дзейнасці "Асветы" недзе апроч артыкула пра яе саму, пагатоў, калі гэтыя характарыстыкі спрэчныя. Гэта называецца "разгалінаванне меркаванняў" (en:Wikipedia:Content forking) і ў Вікіпедыі не дапускаецца. --Максім Л. (размовы) 11:03, 29 лістапада 2013 (FET)

Няма нічога спрэцнага ў тым, што Асвета займалася польскай адукацыяй і выхаваннем у польскім патрыятычным духу. Калі трэба - пастаўлю крыніцы. Томаш Блядынец (размовы) 13:20, 29 лістапада 2013 (FET)
Ды ёсць, займаліся яны альтэрнатыўнай да расійскай адукацыяй, на польскай мове, напэўна, таму, што на рускай не хацелі прынцыпова, а напрыклад на беларускай не было напрацаванага навучальнага матэрыялу. Таму "польская адукацыя", "польскі дух" і г.д. гэта "мары-мары", і калі Вы будзеце даваць спасылкі, дзе падобныя высновы робяцца на падставе нерэлевантных польскіх перапісаў, то гэта проста смешна і абвяргаецца проста. Аднак гэтым сцвярджэнням-абвяржэнням не месца ў артыкуле Адам Лісоўскі, яны мусяць быць у артыкуле пра "Асвету", тут жа трэба толькі згадаць, што Лісоўскі быў кіраўніком гэтай арганізацыі. --Максім Л. (размовы) 13:41, 29 лістапада 2013 (FET)
Nie. Zajmalisia adukacyjaj na polskaj movie, u ramkach jakoj vučyli historyi Polščy i polskaha patryjatyzmu, bo byli palakami. Nastaŭnikaŭ, jakija chacieli vučyć u biełaruskim duchu, adličali z pracy. Polskija pierapisy bolš relevantnyja za tvaje razvahi, jany krynicy i na ich asnovie budziem pisać artykuły. Kali ličyš, što kamentaroŭ i acenak charaktaru arhanizacyi nie pavinna być u artykule, tady spadziajusia, adnolkava budzieš adnosicca da maštabnych, šyrokich i dalokich ad sutnasci temy kamentaroŭ i apisau, jakija Pracar piša va ŭsich svaich artykułach. Prykładna, zhodna z Tvaim mierkavanniem, frahmient: haziety pad simvaličnaj nazvaj «Pogoń» («Pahonia») — ad nazvy hierba «Pahonia», što byŭ hierbam Vialikaha Kniastva Litoŭskaha. zmianiš tak, jak było raniej: haziety pad nazvaj «Pogoń» («Pahonia»). Tomasz Bladyniec (razmovy) 01:47, 30 listapada 2013 (FET)
От жа ўсё гэта, пра характар і дзейнасць арганізацыі, усе "за" і "супраць", мусяць быць у артыкуле пра "Асвету", туды чытач пойдзе і складзе ўласнае меркаванне на гэты конт, а не тут даваць аднабокае меркаванне. --Максім Л. (размовы) 09:20, 30 лістапада 2013 (FET)