Размовы:Айчынная вайна, 1812

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэрмін "Айчынная вайна" ўжо выкінуты з нашых школьных і ўніверсітэцкіх праграмаў, як неадпаведны рэаліям беларускай гісторыі! Агульнавядома, што для беларусаў вайна 1812 года была грамадзянскай, відаць з-за таго, што артыкул - пераклад рускай версіі і створана дадзеная старонка-перасылка + гэтая недарэчнасць паўсюль прысутнічае ў асноўным артыкуле Вайна 1812 года. --Zmicier P. (размовы) 15:33, 10 верасня 2012 (UTC)

Падтрымоўваю! Bladyniec (размовы) 15:54, 10 верасня 2012 (UTC)
Як перасылку можна і пакінуць. Дарэчы, зараз сучасныя заходнерусісты распачалі кампанію пра вяртанне "Айчыннай вайны" у беларускую гістарыяграфію, былі ўжо лісты ў ІГ НАНБ, але атрымалі адказ іх незадавальняючы. Думаю, на гэтым не спыняцца і чым гэта скончыцца не вядома. --Максім Л. (размовы) 19:25, 10 верасня 2012 (UTC)
Абавязкова пакінуць, бо з большага спасылаюцца артыкулы пра расійскіх ваенных дзеячаў, для якіх гэтая вайна сапраўды Айчынная. Не разумею ў чым праблема, калі артыкул мае слушную назву, а старонка-перанакіраванне карыстальніку не паказваецца?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:12, 11 верасня 2012 (UTC)

+ гэтая недарэчнасць паўсюль прысутнічае ў асноўным артыкуле Вайна 1812 года--Zmicier P. (размовы) 08:29, 11 верасня 2012 (UTC)

Ну вось там і трэба акуратна і без фанатызму выправіць на руска-французскую вайну. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:42, 11 верасня 2012 (UTC)