Размовы:Аляксандр Рыгоравіч Сталетаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Імя па бацьку[правіць зыходнік]

Я канечне не настойваю, але мабыць варта захаваць форму "Грыгор'евіч", бо імёны лепш перадаваць бліжэй да арыгіналу. Да таго ж у бел. мове ёсць "Грыгарыянскі календар" і памяншальная форма імені "Грышка" (песенька "Саўка ды Грышка ладзілі дуду..."). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:57, 9 ліпеня 2013 (UTC)

Пры чым тут арыгінал? Ганна Ахматава, а не Анна, Анатоль Сабчак, а не Анатолій. Толькі Рыгор (ёсць правілы). Грышка - гэта гутаркова. --Rymchonak (размовы) 12:04, 9 ліпеня 2013 (UTC)
Ваша праўда. Падкажыце, калі ласка, якія-небудзь нарматыўныя беларускія слоўнікі для асабовых імён. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:30, 9 ліпеня 2013 (UTC)
Слоўнік асабовых уласных імён / НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства ім. Я. Коласа. Уклад. М. Р. Суднік; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — 2-е выд., выпр. і дапр. — Мн.: Беларуская навука, 2005 --Rymchonak (размовы) 19:03, 9 ліпеня 2013 (UTC)