Аляксандр Рыгоравіч Сталетаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Рыгоравіч Сталетаў
руск.: Александр Григорьевич Столетов
Alexander stoletov.jpg
Дата нараджэння 29 ліпеня (10 жніўня) 1839
Месца нараджэння Уладзімір, Расійская імперыя
Дата смерці 16 (28) мая 1896 (56 гадоў)
Месца смерці Масква, Расійская імперыя
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, інжынер
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
Вядомыя вучні
Вядомы як даследчык з'яў ферамагнетызму і вонкавага фотаэфекту
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Аляксандр Рыгоравіч Сталетаў на Вікісховішчы

Алякса́ндр Рыгоравіч Стале́таў (29 ліпеня (10 жніўня) 1839, Уладзімір — 15 (27) мая 1896, Масква) — рускі фізік.

Атрымаў крывую намагнічвання жалеза (1872), сістэматычна даследаваў вонкавы фотаэфект (1888—1890), адкрыў першы закон фотаэфекту. Даследаваў газавы разрад, крытычны стан і іншыя з’явы. Заснаваў фізічную лабараторыю ў Маскоўскім універсітэце (1874).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і небагатага купца, уладальніка бакалейнай крамы і скарняцкай майстэрні Рыгора Міхайлавіча Сталетава. Яго маці, Аляксандра Васілеўна была адукаванай жанчынай і сама рыхтавала сваіх дзяцей (усяго іх было шасцёра) да паступлення ў гімназію, навучаючы іх арыфметыцы і рускай мове. Аляксандр у 4 гады навучыўся чытать і пазней цікавіўся літаратурай, выпускаючы рукапісны часопіс падчас вучобы ў гімназіі[1]. Брат — Мікалай Рыгоравіч Сталетаў.

Па заканчэнні курса ва Уладзімірскай гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесара Спаскага М. Ф.[2]. Пасля, калі ён у 1860 годзе закончыў курс, яго пакінулі пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

З лета 1862 года да пачатку 1866 года прабыў за мяжою, займаючыся фізікай спачатку ў Хайдэльбергу, патом у Гётынгене, Берліне, Парыжы і нарэшце зноў у Гайдэльбергу, у лабараторыі Кірхгофа.

З лютага 1866 года пачаў чытаць лекцыі па матэматычнай фізіцы ў Маскоўскам універсітэце.

У маі 1869 года абараніў магістарскую дысертацыю пад назвай «Общая задача электростатики и приведение её к простейшему случаю» і ў чэрвені таго ж года быў зацверджаны дацэнтам па кафедры фізікі.

У 1871 годзе Сталетаў ізноў паехаў за мяжу, дзе прабыў каля паўгода, працуючы ў лабараторыі Кірхгофа над сваёй доктарскай дысертацыяй. Гэта дысертацыя пад назвай «Исследование о функции намагничения мягкого железа» была абаронена ў красавіку 1872 года. У чэрвені гэтага ж года Сталетаў быў зацверджаны экстраардынарным прафесарам, а ў наступным 1873 годзе ардынарным прафесарам. Сталетаў чытаў спачатку розныя курсы па матэматычнай фізіцы і фізічнай геаграфіі, а пасля перайшоў на выкладанне эксперыментальнай фізікі. Арганізатар першай у Расіі вучэбна-даследчай фізічнай лабараторыі. Непарыўна займаючыся сваім любімым прадметам, фізікай, Сталетаў умеў абудзіць цікавасць да гэтай навукі і ў сваіх шматлікіх вучнях. Большая частка ўніверсітэцкіх прафесароў фізікі былі яго вучнямі.

А. Р. Сталетаў

Усе працы Сталетава, як навуковыя, так і літаратурныя, вылучаюцца вытанчанасцю думкі і выканання. Акрамя заняткаў ва ўніверсітэце, Сталетаў нямала часу прысвяціў працы ў Таварыстве аматараў прыродазнаўства і ў музеі прыкладных навук. На працягу некалькіх гадоў быў старшынёй фізічнага аддзялення Таварыства аматараў прыродазнаўства і дырэктарам фізічнага аддзела пры Політехнічным музеі. Праводзячы ледзь не кожнае лета за мяжой, Сталетаў меў магчымасць пазнаёміцца з усімі выдатнымі заходнееўрапейскімі фізікамі, з якімі пастаянна падтрымліваў зносіны. Прымаў удзел і ў міжнародных кангрэсах. Быў членам многіх вучоных таварыстваў, як рускіх, так і замежных: быў ганаровым членам Таварыства аматараў прыродазнаўства, ганаровым членам Кіеўскага фізіка-матэматычнага таварыства, ганаровым членам Кіеўскага таварыства прыродазнаўцаў, членам Маскоўскага матэматычнага, Рускага фізіка-хімічнага таварыстваў, парыжскага «Société Française de Physique», членам-заснавальнікам і карэспандэнтам парыжскага «Société internationale des électriciens», замежным членам лонданскага «Insitution of Electrical Engineers». Таксама быў ганаровым членам Імператарскага ўніверсітэта св. Уладзіміра.

Акрамя заняткаў навукай Сталетаў цікавіўся літаратурай, мастацтвам. У 1893 годзе трое акадэмікаў — Чабышоў, Брадзіхін і Бекетаў — прапануюць Сталетава ў якасці кандыдата ў члены Расійскай акадэміі навук. Але вялікі князь Канстанцін, презідэнт Акадэміі, не дапускае кандыдатуру Сталетава да выбараў.

Някрэпкі па натуры, Сталетаў перажыў у 1893 годзе вялікія непрыемнасці і канчаткова падарваў сваё здароўе. У канцы 1894 года здароўе Сталетава быццам акрэпла, і ён аддаўся наладжванню фізічнай секцыі на IX з’ездзе прыродазнаўцаў і ўрачоў, выдатна зладзіўшы паказальныя пасяджэнні гэтай секцыі. На працягу года Сталетаў адчуваў сябе яшчэ даволі нядрэнна, але з зімы 1895 года хвароба стала развівацца і праз нейкі час ён сканаў ад запалення лёгкіх.

Памёр А. Г. Сталетаў у Маскве 15(27).5. 1896 года, пахаваны ва Уладзіміры, на Князь-Уладзімірскіх (старых) могілках.

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Крывая Сталетава

Асноўныя працы ў галіне электрамагнетызму, оптыкі, малекулярнай фізікі, філасофіі.

  • Першы паказаў, што пры павелічэнні намагнічваючага поля магнітная ўспрымальнасць жалеза спачатку расце, а затым, пасля дасягнення максімума, памяншаецца (1872).
  • Эксперыментальна атрымаў крывую магнітнай пранікальнасці ферамагнетыка (крывая Сталетава).
  • Аўтар двух метадаў магнітных вымярэнняў рэчываў (метад тароіда з замкнутым магнітным ланцугом і балістычнае вымярэнне намагнічанасці).
  • Правёў шэраг эксперыментаў па вымярэнню велічіні адносіны электрамагнітных і электрастатіческіх адзінак, атрымаў значэнне, блізкае да хуткасці святла (1876).
  • Выканаў цыкл работ по вывучэнню вонкавага фотаэфекту, адкрытага ў 1887 годзе Г. Герцам (1888—1890).
  • Стварыў першы фотаэлемент, заснаваны на вонкавым фотаэфекце. Разгледзеў інерцыйнасць фотатоку і ацаніў яго запазненне ў 0,001 с.
  • Адкрыў прама прапарцыянальную залежнасць сілы фототоку ад інтэнсіўнасці падаючага на фотакатод святла (першы закон вонкавага фотаэфекту, закон Сталетава).
  • Адкрыў з’яву паніжэння адчувальнасці фотаэлемента з часам (з’ява фотаэлектрычнага стамлення) (1889).
  • Стваральнік колькасных метадаў даследавання фотаэфекту.
  • Аўтар метада фотаэлектрнага кантролю інтэнсіўнасці святла.
  • Даследаваў несамастойны газавы разрад.
  • Выявіў пастаянства адносіны напружанасці электрычнага поля да ціску газа пры максімальным току (пастаянная Сталетава).
  • Правёў цыкл работ па даследаванню крытычнага стану рэчыва (1892—1894).

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Пералік прац А. Г. Сталетава прыведзен у «Журнале Русского физико-химического общества», т. 29, ст. 72. Акрамя дзвюх дысертацый, найбольш важныя артыкулы:

  • Столетов А. Г. Актино — электрические исследования. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2013.. — Спб., 1889. — 48с.
  • Столетов А. Г. Введение в акустику и оптику. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2013.. С 285 чертежами в тексте. — М.: Имп. Москов. Ун-т, 1895. — 325 с.:черт.
  • Столетов А. Г. Общедоступные лекции и речи. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2013.. Биограф. очерк сост. К. Тимирязевым. — М.,1902. — 260 с.: ил., 1 л. порт.
  • «О Кольраушевом измерении ртутной единицы сопротивления»;
  • «Sur une méthode pour déterminer le rapport des unités électromagnétiques et électrostatiques» (le «v» de Maxwell);
  • «Об электричестве соприкосновения»;
  • «О критическом состоянии тел» (4 ст.);
  • «Эфир и электричество» (речь);
  • «Очерк развития наших сведений о газах»;

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 132. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).