Размовы:Аналы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мне здаецца правільней і лепш будзе пісаць "анналы". Мы ж не пішам "Гана" замест "Ганна", а выпадак дакладна такі ж. Тым больш, што падоўжаны гук [нн] шырока ўжываецца ў бел. мове. І нарэшце, самы цікавы довад, толькі ўчытайцеся ў фразу <<Аналы меліся ўжо ў егіпцян, шумераў, ...>>, і далей па тэксту адны смешныя непрыстойнасці. Проста не ўяўляю, чым кіраваліся аўтары слоўнікаў, калі замацоўвалі такі варыянт напісання. Калі ўжо на тое пайшло, то лепш наогул замяніць гэтыя "аналы" словам "летапіс", прынамсі, гэта дакладны беларускі адпаведнік лацінскаму слову. Ну ці "хроніка", напрыклад.

Дарэчы, прапаную аб'яднаць з артыкулам "Летапіс". Бо па сутнасці гэта тое самае.--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:31, 10 чэрвеня 2013 (UTC)

Гэта ўсё будзе ўласнымі даследваннямі, што недапушчальна ў Вікіпедыі - толькі аўтарытэтныя крыніцы! Маральнасць прадмета ці мілагучнасць назвы артыкула не павінны Вас турбаваць, бо вікі не падручнік для сярэднеадукацыйнай школы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:14, 10 чэрвеня 2013 (UTC)