Размовы:Анатоль Яфімавіч Тарас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

А адкуль у А.Тараса навуковая ступень? --Максім Л. (размовы) 16:38, 10 верасня 2012 (UTC)

Адкуль, інфармацыя з шэрагу сайтаў і вольных крыніцаў кшталту тут.бай:
http://news.tut.by/culture/174438.html
http://news.21.by/culture/2010/06/24/87157.html
http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=1362&sn_cat=38
http://www.fightclub.by/forum/viewtopic.php?t=4449&highlight=
Здзіўлены, што на спадара Анатоля немаш ніводнай спасылкі ў Белвікі =/ --Zmicier P. (размовы) 17:31, 10 верасня 2012 (UTC)

Пра А.Тараса няма верагодных звестак, таму пра яго і артыкул напісаць немагчыма. Пагатоў што яго выказванні гістарычнай тэматыкі аддаюць маргінальшчынай (ru:ВП:МАРГ), праўду кажучы. Наколькі разумею, ён доктар і прафесар нейкай "Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій" -- шарашкінай канторы, т.б. ён не доктар і не прафесар. Астатняя яго біяграфія нагадвае містыфікацыю, адначасова ён быў студэнтам філасофскага факультэта і байцом развед-дыверсійнай групы ГРУ, якая ўдзельнічала ў спецаперацыях па ўсім свеце. Ні на пісьменніка і навукоўца ніяк не цягне. Адно -- выдавец, тут больш-менш верагодныя звесткі ёсць. --Максім Л. (размовы) 18:32, 10 верасня 2012 (UTC)
Дарэчы, з чатырох спасылак тры -- адзін і той тэкст з "КП". --Максім Л. (размовы) 19:18, 10 верасня 2012 (UTC)

Тэкст - адзін, але сайты, на якіх ён змешчаны давяраюць менавіта гэтаму тэксту.--Zmicier P. (размовы) 19:32, 10 верасня 2012 (UTC)

Пра біяграфію спадара Анатоля не магу казаць з упэўненасцю але тое, што ён таленавіты чалавек па-за сумневаў (абазваць маргіналам можна каго заўгодна, хто самастойна мысліць).
Знайсці стоадсоткава даставернай інфармацыі пра будзь-якога сучаснага аўтара не падаецца магчымым, усе крыніцы - інтэрнэт, спецыяльных выданняў для асвятлення гэтай тэмы, вядома, не рыхтуецца (тут.бай чым Вам не аўтарэтэт у такім выпадку?). Я асабіста прачытаў 7 кніжак А. Я. Тараса, тры з іх былі па гісторыі Беларусі, чатыры - розныя практычныя дапаможнікі. На маю сціплую думку кнігі на гістарычную тэматыку (яны, як я разумею цікавяць нас больш) напісаны на вельмі высокім узроўні (не горай, чым у вядомых Арлова ці Сагановіча, кнігі якіх таксама чытаў), гэта меркаванне не толькі мае - але і знаёмых (сярод якіх - нямала і з вышэйшай адукацыяй). Я спадзяюся, што Вы не робіце легкаважных высноў на аснове нядобразычлівых артыкулаў, якія таксама ёсць у сеціве з-за не усімі прыймальнай пазіцыі беларускага нацыяналіста (ці чыталі Вы дарэчы ўвогуле працы А.Я.Т.?).
І яшчэ факт: ягонага сына Дзяніса Анатолевіча між іншым асабіста бачыў некалькі разоў на тэлебачанні, дзе ён быў запрошаны ў якасці эксперта па пытаннях, звязаных з рэканструкцыяй уніформы ваяроў 1-ай Сусветнай, гэта пра штосьці ды кажа. Не думаў, што з напісаннем артыкула мне прыйдзецца выступаць у якасці адваката.
Апошняе - праглядзеўшы хоць крыху ўрыўкі (а лепш цалкам - каб не рабіць спешных высноў) з некаторых лекцый А.Я.Т., пра якія Вы, відаць, нічога не зналі, у ягонай кампетэнцыі у Вас не вінна застацца пытанняў, (чалавек без папер вольна валодае матэрыялам, робіць цікавыя заўвагі і разглядае усім вядомае пад новымі ракурсамі):
http://www.youtube.com/watch?v=Db5EPDfmDXg
http://www.youtube.com/watch?v=Q7qGoKTS66Q&feature=relmfu
http://www.youtube.com/watch?v=YanZ3Jfh4O0&feature=relmfu
http://www.youtube.com/watch?v=wx02rpL_sJg&feature=relmfu і г.д. --Zmicier P. (размовы) 19:29, 10 верасня 2012 (UTC)

Адно дадам, маргінальнасць гэта не абраза, а месца на "навуковым полі". --Максім Л. (размовы) 19:37, 10 верасня 2012 (UTC)
"Роль адваката" тут не прычым, трэба абапірацца на аўтарытэтныя крыніцы, а артыкулы ў КП і ТУТ.бай імі не з'яўляюцца. Напрыклад, "доктар і прафесар", вядома ж дадаюць вагі асобе, але тут артыкулы гэтыя Вас падвялі. Што да сына, то ён тут не прычым зусім, размова пра А.Тараса. Калісьці збіраўся напісаць пра А.Тараса артыкул тут, але пасля азнаямлення з сабранымі матэрыяламі не стаў гэтага рабіць. Вядома ж, чытаў выданні А.Тараса. --Максім Л. (размовы) 19:46, 10 верасня 2012 (UTC)


Хай так.--Zmicier P. (размовы) 19:52, 10 верасня 2012 (UTC)

Якасць, у параўнанні з Арловым і пагатоў Сагановічам, ацэньваць немагчыма, бо аўтары дужа розныя. У Арлова прызнаная літаратурная творчасць, Сагановіч прызнаны навуковец-гісторык і мае адпаведнай якасці працы. Пра мае "спешныя і легкаважныя высновы", то ў жыцці магу прафесійна ацэньваць у гэтай тэматыцы, але ў Вікіпедыі для гэтага ёсць фармальныя правілы, а не мае ацэнкі. --Максім Л. (размовы) 20:06, 10 верасня 2012 (UTC)

Я так разумею, увесь сыр-бор з-за "Доктар навук у галіне інфармацыйных тэхналогій, прафесар". Гэты сказ можна было выдаліць і без залішніх для таго абмеркаванняў. Яшчэ раз паўтаруся - грунтоўных крыніц біяграфіі А.Я.Т. проста-напроста немаш. Я згодны, калі звесткі не могуць лічыцца даставернымі - то хай так. Непаразуменне выклікае толькі пункт з пісьменнікам. Здаецца так, чалавек піша кнігі, яны выходзяць пад ягоным прозвішчам - чаму чалавек не можа звацца пісмьеннікам, лексічны сэнс гэтага слова менавіта такі, розначытанняў тут быць не павінна..--Zmicier P. (размовы) 20:24, 10 верасня 2012 (UTC)

Спасылкі на Юцюб можна і ў артыкул перанесці, вельмі пазнавальна для чытачоў будзе. --Максім Л. (размовы) 20:14, 10 верасня 2012 (UTC)

Можна, я яшчэ папрацую над артыкулам, у мяне ёсць і больш-менш поўны бібліяграфічны спіс спадара А.Я.Т., праўда ён таксама з сеціва.--Zmicier P. (размовы) 20:24, 10 верасня 2012 (UTC)

Вядома, можна і пытацца не трэба. Што да крыніц, то дадам зараз змест з "Кто есть кто...". --Максім Л. (размовы) 20:59, 10 верасня 2012 (UTC)
Наконт пісьменнікаў, то напрыклад сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама пісьменніцкіх саюзаў інш. краін, безумоўна пісьменнікі і лічацца асобамі з неабходнай ступенню значнасці для Вікіпедыі. Магчыма, гэта фармальны падыход, але Вікіпедыя сама не можа вызначаць, хто пісьменнік, а хто не. З астатнімі, хто піша і друкуецца, але не сябра саюзаў, хіба што водгукі вядомых крытыкаў дапамогуць. З А.Тарасам праблем няма, значнасць як выдаўца паказана. --Максім Л. (размовы) 20:20, 11 верасня 2012 (UTC)