Размовы:Андрэй

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прапаную зрабіць асноўным артыкул "Імя Андрэй", захоўваючы перасылку з "Імя Эндру". --93.84.44.112 08:42, 28 жніўня 2010 (UTC)

А як жа беларуская вэрсія "Андрусь"?)--Head (размовы) 19:59, 16 чэрвеня 2013 (UTC)

Андрусь гэта памяншальная форма, нават узростава-статусная, а не беларуская версія. --Максім Л. (размовы) 20:05, 16 чэрвеня 2013 (UTC)
Вось як пра гэта піша Ян Станкевіч (1963):

«Нельга тут не зьвярнуць увагі, што колькі „неабмыльных веданьнікаў“ у чужой ім галіне веды пашыраюць у нас ужываньне хормаў любосных замест звычайных. Зьява гэтая вельмі шкодная, бо аддаляюць хормы звычайныя хрышчоных імёнаў; ужываючы-ж замест звычайных хормаў любосных, аддаляюць і іх як любосных. Значыцца, страта падвойная. Мова-ж із нацыянальнае стаець радзімнай (сямейнай). Гэтым шкода не канчаецца. Любосныя хормы патрэбныя. Калі-ж любосных хормаў вялікалітоўскіх (беларускіх) ужываюць як звычайных, дык, замест вялікалітоўскіх хормаў любосных, пачынаюць людзі балей а балей ужываць любосных хормаў расійскіх. Калі „Пятрусь“ хорма поўная, звычайная, дык любоснай ё расейскі „Пеця“; калі „Міхась“ хорма звычайная, дык за любосную бяруць расейскага „Мішу“, „Мішку“; калі „Алесь“, „Алеся“, „Марыля“ хормы звычайныя, дык любоснымі ё „Саша“, „Шура“, „Маша“ і г. д. Дык трэба з гэтаю дурнотаю скончыць».

Ёсць пра што падумаць. --Максім Л. (размовы) 20:21, 16 чэрвеня 2013 (UTC)

Добра, а як тады з літувісскім "Андрус" і латышскім "Андрыс"? Да таго ж цікава, а ў астатніх краінах Эўропы выкарыстоўваюцца любосныя формы імёнаў? Head (размовы) 20:34, 14 кастрычніка 2013 (FET)

Не блытайце боб з гарохам, "Андрэй" імя грэчаскага паходжання, у арыгінале гучыць блізка да "Андрэас" -- "-ас" асаблівасць граматыкі, а не памяншальны суфікс. У літоўскай і латышскай, з-за асаблівасцей гэтых моў, захавалася больш поўная форма. У славянскіх мовах фіналі -ас, -ус, -іс і г.д. не ўспрымаліся, то самае бачым з літоўскімі імёнамі -- славянскія кніжнікі адразу іх запісвалі без фіналей -- Міндаўгас/Міндоўг, Трайдзеніс/Трайдзень і г.д. Калі чалавека назвалі напрыклад Яраславам, то ў маленстве яго могуць зваць Ярусём, але запісваць яго ў пашпарт і лічыць за асноўную форму -- проста дурасць. Урэшце, падумайце, якое імя па бацьку ўтворыцца ад Андруся ці будзе гэта нармальна. --Максім Л. (размовы) 21:00, 14 кастрычніка 2013 (FET)