Размовы:Андрэй Іванавіч Кім

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Па-мойму трэба ўжо выпрацаваць крытэрыі значнасці асобаў. А то кожнага хулігана хутка пачнуць заносіць. --Аляксандр Сакалоў 13:45, 30 Травень 2008 (UTC)

Давайце ўсё ж не утрыраваць. "Кожнага хулігана" заносіць ніхто не будзе, а відавочная значнасць у тым, што прысуд атрыманы "за палітыку" — зрэшты, зараз у артыкуле гэта не падпёрта ніякімі важкімі староннімі крыніцамі ("Амністыя" ці падобнае). Таксама з артыкула не відаць, у чым хрысціянскі актывізм А.К. Няхай аўтар дапоўніць, а тады можна будзе працаваць далей. Yury Tarasievich 15:26, 30 Травень 2008 (UTC)
Ну, ну, пачакаем. І хай аўтар удакладніць, што азначае фраза "моладзевы актывіст". Асабіста я не лічу, што за палітыку. Бо чаму ж з 1767 гэтых "актывістаў" быў абраны менавіта ён, які нічым не выдзяляўся з іншых. Але ж гэта маё асаблівае меркаванне, так жа, як і асаблівае меркаванне іншых, што за палітыку. Аб'ектыўна вядома толькі: гэты грамадзянін бегаў па праезжай частцы, парушаючы закон, яго арыштавалі і абвінавацілі ў збіцці. Суд прызнаў яго вінаватым, яго сябры (хто б сумняваўся) - не. Вось і ўсё.--Аляксандр Сакалоў 18:34, 30 Травень 2008 (UTC)

А што такое "маладзёжны актывіст". Ці даюць азначэнне гэтаму тэрміну аўтарытэтныя крыніцы? --Аляксандр Сакалоў 05:24, 12 Верасень 2009 (UTC)

1) Апазіцыйны актывіст - лепш? 2) Акцыя пазіцыянавалася, наколькі памятаю, менавіта як акцыя прадпрымальнікаў, а не акцыя апазіцыі ў іх падтрымку. --JerzyKundrat 14:16, 2 Кастрычнік 2009 (UTC)
1) Апазіцыйны актывіст - зразумела, што маецца на ўвазе. А што такое "моладзевы актывіст" - не. Арганізацыя "Партнёрства", дзе састаіць аднафамілец любімага кіраўніка, на сваім сайце спецыяльна паведамляе, што гэта не молоадзевая арганізацыя. "Моладзевы актывіст" - гэта апазіцыйнае клішэ. Вось, сакратары БРСМ ці кіраўнікі Гомельскага аддзялення РНЕ - яны моладзевыя актывісты? 2) Ну і ці шмат прадпрымальнікаў там было затрымана? Калі гэта ўласная назва, яе трэбы пісаць з вялікай літары, як, напрыклад, Рускі марш ці Еўрапейскі марш. --Аляксандр Сакалоў 14:28, 2 Кастрычнік 2009 (UTC)
Апазіцыйны актывіст - зразумела, што маецца на ўвазе. А што такое "моладзевы актывіст" - не. - "жалезная" аргументацыя :-) З іншага боку, зразумела, што акрасленне "Апазіцыйны актывіст" увоголе не энцыклапедычнае. У энцыклапедыях пішуць пра "палітычных" ці "грамадскіх" дзеячаў. --JerzyKundrat 05:42, 5 Кастрычнік 2009 (UTC)
Думаецца, у вызначэнні можна было нічога не будаваць, а проста напісаць "член такіх і такіх арганізацый", а потым -- чым праславіўся, каб трапіць у энц-ю. Yury Tarasievich 07:49, 5 Кастрычнік 2009 (UTC)

Вынік, як тут 2 супраць 1, пакідаю. --Максім Л. 11:29, 8 Красавік 2010 (UTC)

Мяркую, сп. Сакалоў сваю пазіцыю не змяняў. --Krukouski (размовы) 11:45, 8 Красавік 2010 (UTC)