Размовы:Араканскія горы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хрыбет уяўляе сабой сярэднявышынныя складкава-глыбавыя горы... Паралельныя мерыдыянальныя хрыбты з вострымі і стромкімі схіламі... Араканскі хрыбет працягнуўся прыкладна на 950 км у даўжыню, з якіх прыкладна 400 км складаюць уласна горы... Нешта мы тут блытаем. Можа спынімся на тым, што 1) Араканскія горы - сложно построенный антиклинорий (БСЭ), а не хрыбет; 2) Горы сапраўды ўяўляюць сабой мерыдыянальныя хрыбты; 3) Не праўда, што Араканскі хрыбет працягнуўся на 950 км, такой даўжыні можа сапраўды сягаць антыклінорый, з якіх на ўласна горы прыходзіцца 400 км. --JerzyKundrat 09:50, 19 верасня 2011 (UTC)

Пра азначэнне. Маем: Араканскія горы — горны хрыбет у заходняй М'янме, паміж... Яго ўтварае серыя паралельных град, якія праходзяць дугой праз Асам, Нагаленд, Мізарам і М'янму. 1) Давайце дамовімся, што гэта горы (не хрыбет, БСЭ); 2) Паколькі Асам, Нагаленд, Мізарам знаходзяцца ў Індыі, то: або Араканскія горы знаходзяцца ў М'янме і Індыі, або яны не праходзяць праз Асам, Нагаленд, Мізарам --JerzyKundrat 10:23, 19 верасня 2011 (UTC)

Выдатна, па п.1 паразумеліся. Па п.2: БелЭн і БСЭ гавораць, што гэтыя горы ў М'янме. Як разумею, Брытаніка лічыць, што яны працягнултіся на поўнач у Індыю (хоць у тэксце таксама mountain arc in western Myanmar і ўсё). Мне асабіста найбліжэй БелЭн. Калі не выключаць меркаванне Брытанікі, то прынамсі на неадназначнасць тут трэба звярнуць увагу.
Як наконт частковай перапрацоўкі плана артыкула, каб змясціць інфармацыю аб прыродных асаблівасцях рэгіёна ў адзін раздзел, пакінуўшы ўнізе толькі інфармацыю аб ахове прыроды і экалагічных праблемах? --JerzyKundrat 13:33, 19 верасня 2011 (UTC)
У мяне ёсць вельмі падрабязны атлас Ридерз Дайджест Илююстированный Атлас Мира, дык вось: Даўжыня сапраўды трохі перавышае 900 км, Араканскія сапраўды горы знаходзяцца ў М'янме і Індыі (праз хр. Пакайн і горы Нага пралягае мяжа), Асам не закранае, але займае амаль усю плошчу штата Маніпур. Магу дадаць скан, калі не верыце, але з гэтым могуць быць праблемы, бо кніга мякка гаворачы нестандартнага памеру і вагі. --Чаховіч Уладзіслаў 14:00, 19 верасня 2011 (UTC)
По границе с Индией пролегает горная цепь Паткай, а далее к югу – горы Нага и Чин (высотой менее 3000 м). На юге выделяется единый хребет Ракхайн-Йома (высотой до 2740 м). - тэкст з krugosvet.ru, запазычаны верагодна з выд. Страны и народы.
Што калі напішам: горы ў заходняй М'янме, па іх паўночных ланцугах пралягае мяжа з Індыяй. Неяк так --JerzyKundrat 14:09, 19 верасня 2011 (UTC)
Там сітуацыя трохі складаней, я б нават сказаў, што гэтыя горы ў роўнай ступені і там і там (гл. навігацыйную карту ў артыкуле)...Дарэчы вышыня Вікторыі і ў атласе і ў артыкуле з англвікі — 3053 м. По границе с Индией пролегает горная цепь Паткай, а далее к югу – горы Нага и Чин (высотой менее 3000 м). На юге выделяется единый хребет Ракхайн-Йома (высотой до 2740 м). — менавіта такая палядоўнасць, так. --Чаховіч Уладзіслаў 14:15, 19 верасня 2011 (UTC)
Значыць тэба знайсці крыніцу, дзе напісана наўпрост: Араканскія горы — горы ў М'янме і Індыі. А іначай, мабыць, будзем выкручвацца --JerzyKundrat 14:24, 19 верасня 2011 (UTC)
Вось толькі зараз зразумеў, што узнікае блытаніна паміж горнай сістэмай, якая горы Паткай, Нага, Чын і Ракхайн, з хрыбтом Ракхайн на поўдні, хрыбет гэты размяшчаецца цалкам ў М'янме. --Чаховіч Уладзіслаў 14:30, 19 верасня 2011 (UTC)
А ці не пра Заходне-Бірманскія горы і Усходняе нагор'е (Індыя) мы тут гаворым? --Чаховіч Уладзіслаў 14:56, 19 верасня 2011 (UTC)
в гималайскую орогению на западе Бирмы возникла зона молодых складчатых гор: Западно-Бирманские горы, хребет Аракан-Йома и межгорный прогиб Иравади паводле Інстытута геаграфіі РАН --JerzyKundrat 10:13, 20 верасня 2011 (UTC)
Далей: Территория Индокитая подразделяется на шесть физико-географических областей: Западно-Бирманские горы, долина Иравади, Шаньское нагорье и Центральные Кордильеры, горы Вьетнама... То бок горная сістэма на захадзе М'янмы і пагранічных раёнах Індыі гэта ёсць Заходне-Бірманскія горы, яна відавочна падзяляецца на меншыя горныя краіны --JerzyKundrat 10:23, 20 верасня 2011 (UTC)

Араканскія горы і паралельныя дугі на захадзе і ўсходзе былі сфармаваныя сціскам паміж Індастанскай плітой(руск.) бел. і Еўразійскай плітой прыблізна на мяжы паміж Індыяй і Непалам. Замест гэтага прапануецца: Араканскія горы ўтварыліся ў выніку сутыкнення Індастанскай і Еўразійскай літасферных пліт. Справа ў тым, што: 1) у тэктонцы паняцце літасферная пліта не тоеснае паняццю пліта, 2) паралельныя дугі на захадзе і ўсходзе не ёсць прадметам гэтага артыкулу, 3) паняцце "сціск" у тэктоніцы не ўжываецца, 4) паміж Індыяй і Непалам Гімалаі, але не Араканскія горы, хоць апошнія і ўтварыліся ў выніку ўзаемадзеяння дзьвюх названых літасферных пліт. Сёе-тое ёсць па тэме ў арт. Тэктоніка пліт. --JerzyKundrat 08:15, 20 верасня 2011 (UTC)

Згодна з Брытанікай, горы Нага, Чынскія горы і Паткайскі хрыбет таксама адносяцца да Араканскіх гор---Хамелка / разм. 08:29, 20 верасня 2011 (UTC)
Калі The arc патрактаваць як адносна буйную тэктанічную стр-ру (падняцце, антыклінорый), або як горную краіну, тады ўласна горны ланцуг The mountain range Араканскіх гор будзе мець даўжыню ў 400 км. Штосьці падобнае: Каўказ/Вялікі Каўказ, Карпаты/Заходнія Карпаты. --JerzyKundrat 10:03, 20 верасня 2011 (UTC)