Размовы:Балгарыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мяркую Балгарыя не адносіцца да славянскіх краінаў. Татарстан жа не адносіцца да славянскіх рэспублік. Jim 06:28, 22 Кастрычнік 2008 (UTC)

Лагічна, але незразумела да чаго напісана :) --Максім Л. 06:56, 22 Кастрычнік 2008 (UTC)
Як да чаго??? Унізе артыкула шаблон, у якім Балгарыя аднесена да славянскіх краінаў...Jim 13:48, 22 Кастрычнік 2008 (UTC)
Гэтая класіфікація паводле моваў. Таму, балгары адносяцца да славян. --Аляксандр Сакалоў 07:06, 22 Кастрычнік 2008 (UTC)
Ну, а калі б і не па мовах, то, што балгары не славяне ці што?--***Гарадзенскі*** 14:21, 22 Кастрычнік 2008 (UTC)
Славяне - гэта моўная адзінка. Г.зн. класіфікацыя народаў на славян, цюркаў, германцаў і інш. - гэта класіфікацыя паводле моваў. Г.зн. беларусы адносяцца да індаеўрапейскай моўнай сям'і, славянскай моўнай групы, усходнеславянскай моўнай падгрупы. Іншая справа, што гэта мае сваім вынікам блізасць культур і свядомасці і ў сваю чаргу з'яўляецца вынікам "роднасных", у большасці выпадкаў, сувязяў паміж народамі, якія ўваходзяць у адну сям'ю/групу/падгрупу. --Аляксандр Сакалоў 15:37, 22 Кастрычнік 2008 (UTC)
Пане Джыме, толькі цяпер уцяміў, ад качэўнікаў булгар нічога не засталася апроч назвы, іх было вельмі мала адноса мясцовых славянаў -- драўгабітаяў, берзебітаяў і інш., а таксама фракійцаў, балгары лічацца паўднёваславянскім народам, адпаведна Балгарыя -- славянскай краінай. --Максім Л. 18:38, 22 Кастрычнік 2008 (UTC)
На колькі я ведаю паволскія народы (татары, мардва і г.д.) вядуць сваё паходжанне ад волскай Балгарыі. Продкі сучасных балгараў мігравалі з Волгі на тэрыторыю сучаснай Балгарыі (прабачце не помню калі...). Спадзяюся ні хто не будзе адносіць татараў і мардвінаў да славянаў??? Калі не, то і балгары наўрад ці славяне. Jim 05:35, 23 Кастрычнік 2008 (UTC)
Цікава, я якія вы прапануеце крытэрыі для аднясення да славянаў?--Аляксандр Сакалоў 06:51, 23 Кастрычнік 2008 (UTC)
Татары адносяцца да алтайскай сям'і, цюркскай галіны, кіпчацкай групы, кіпчацка-булгарскай падгрупы; мардва - да ўральскай сям'і, фіна-угорскай галіны, фіна-волжскай групы, мардоўскай падгрупы, балгары - да индаеўрапейскай сям'і, балта-славянскай галіны, славянскай групы, паўднёва-славянскай падгрупы. --Аляксандр Сакалоў 06:57, 23 Кастрычнік 2008 (UTC)
Булгары мігравалі з Цэнтральнай Азіі і Вялікая Булгарыя была ў Паўночным Прычарнамор'і (недзе на Кубані і вакол). У пач.-сяр. 7 ст. частка булгараў з Вялікай Булгарыі пайшла на Волгу і Каму -- месцы тады амаль бязлюдныя, частка на Балканы -- здаўна густанаселены рэгіён. Волжскія булгары асімілявалі нешматлікіх тубыльцаў, а потым і прышлых манголаў (таксама не шматлікіх). Балканскія булгары самі былі асіміляваныя балканскімі славянамі, як дарэчы славянамі былі асіміляваныя і фракійцы, якія пры прыходзе булгар яшчэ былі, а цяпер іх няма на Балканах як і булгар. Некаторыя плямёны булгар аселі на Доне, іншыя на тэрыторыі сучаснай Італіі, а таксама цэнтральнай Венгрыі (венгерскія булгары захоўвалі свае асаблівасці да 15 ст.). Праўду напісаў і пан Тарасевіч, водар альтэрнатыўшчыны добра адчуваецца. --Максім Л. 06:59, 23 Кастрычнік 2008 (UTC)

Давайце не траціць часу на гэта ўсё. У такой навуцы, дзе балгары не славяне, там, як даводзілася чуць, і беларусы не славяне, і Хрыстос не яўрэй, і ў гісторыі тысяча лішніх гадоў, дый наогул шмат чаго. А шаноўнаму прапаненту раю дапрацаваць вось гэтае месца аргументацыі: прабачце не помню калі... [Продкі сучасных балгараў мігравалі] (?!!). Yury Tarasievich 05:56, 23 Кастрычнік 2008 (UTC)

Добра, здаюся... Балгары - славяне, я - альтэрнатыўшчык :) Jim 11:22, 23 Кастрычнік 2008 (UTC)

Не, вы ахвяра метафізікаў ад гісторыі --Аляксандр Сакалоў 16:49, 23 Кастрычнік 2008 (UTC)

Паглядзіце, хто-будзь, калі ласка. Выкананне шаблона нейкае дзіўнае, неяк не сіметрычна, можа гэта толькі ў Оперы ці шаблон працуе так? --***Гарадзенскі*** 22:20, 13 Сакавік 2009 (UTC)