Размовы:Барсукі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Барсукі Баўбасаўскага сельсавету[правіць зыходнік]

А адкуль інфармацыя пра тое, што Барсукі да 2013 году знаходзіліся ў падпарадкаваньні Аршанскага гарсавету? --Ліцьвін (размовы) 20:06, 9 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вось указ, таксама так напісана ў электронным варыянце даведніка Лемцюговай. Хутчэй Барсукі адносіліся да Балбасава, які з 2001 года падпарадкоўваўся Аршанскаму гарсавету.--Artsiom91 (размовы) 20:57, 9 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
У гэтым указе 2011 года кажуць "Барсукі Балбасаўскага пассавета", але ўказ выдае Аршанскі гарсавет, што кажа аб тым, што гэты Балбасаўскі пассавет яму падпарадкоўваецца.--Artsiom91 (размовы) 21:06, 9 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй! --Ліцьвін (размовы) 20:52, 10 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вось тутака ідзе гаворка пра 2013 год. Але тамака нічога не гаворыцца пра тое, што Аршанскі гарсавет скасаваны. Пры гэтым у ГВБ (Т. 10, кн. 1, старонка 87) згадваецца, што г.п. Баўбасаў з 2013 году ў падпарадкаваньні Аршанскага раёну, г.зн. падпарадкоўваецца непасрэдна Воршы. Тое самае і з горадам Барань. --Ліцьвін (размовы) 18:27, 11 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Таму што гэта ўказ прэзідэнта, а пытанні пра скасаванні/аб’яднанні органаў улады прымаюцца пазней на месцы. Дакладнага ўказу не знайшоў (і гэта хутчэй не ўказ а рашэнне), але Аршанскі гарадскі і раённыя Саветы дэпутатаў былі аб’яднаныя, аб чым гаворыцца ў гэтай спасылцы. А адміністрацыйнай адзінкі "Аршанскі гарсавет" ніколі не існавала, афіцыйна выкарыстоўвалася фармуліроўка "населеныя пункты, падпарадкаваныя Аршанскаму гарадскому Савету (дэпутатаў)", якая часам для скарачэння пісалася "Аршанскі гарсавет".--Artsiom91 (размовы) 18:40, 11 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вялікі дзякуй! Атрымліваецца, што Барсукі таксама былі ў падпарадкаваньні Аршанскага раёну. А што вы можаце сказаць пра Копысь? У ГВБ (Т. 10, кн. 1, старонка 131) згадваецца, што гэта «гарадзкі пасёлак у Аршанскім раёне, цэнтар пасялковага савету». Пры гэтым на старонцы 53 згадваецца Копыскі сельсавет. --Ліцьвін (размовы) 19:03, 11 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Пастараўся сітуацыю з адміністрацыйным падзелам у апошнія гады апісаць на гэтай старонцы. Копысь зараз не ўваходзіць ні ў які сельсавет, утварае асобную адзінку са сваім органам — пассаветам, аднак адміністрацыйнай адзінкі "Копыскі пассавет" не існуе, існуе адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка гарадскі пасёлак Копысь. Гісторыю, калі і куды Копысь ўваходзіла раней, адсачыць цяжка.--Artsiom91 (размовы) 19:12, 11 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй! Дарэчы, разьдзел «Выключэнні» ўжо можна абнаўляць: не існуе Мікашэвіцкага гарсавету, Барсукі ўвайшлі ў Баўбасаў. --Ліцьвін (размовы) 19:25, 11 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, з 2016 года не абнаўляў, магчыма неяк займуся.--Artsiom91 (размовы) 19:32, 11 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]