Размовы:Беларуская партыя жанчын «Надзея»

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перанос пад гэтую назву здаецца спрэчным, параўн. Беларускі народны фронт «Адраджэньне» --JerzyKundrat 09:55, 7 верасня 2010 (UTC)

Так, таксама і Белавежа, культурнае таварыства, спрэчны перанос. Пагатоў, развязанне неадназначнасцяў праз коску ў нас прынята толькі для выключных выпадкаў, а ў асноўным ключ пішацца наперадзе, т.б. напр. "Партыя Надзея", але не "Надзея, партыя". --Максім Л. 11:36, 7 верасня 2010 (UTC)
Што Вы робіце з назвамі ! Якая Надзея, партыя... Вы што !? Прычыны перайменавання ? Ёсць толькі адзіная партыя гэта Беларуская жаночая партыя "Надзея". Ну калі Вы ведаеце такую партыю хай будзе, я такой партыі не ведаю !!!!!!!!!! --Fenix 89 16:00, 7 верасня 2010 (UTC)

Не трэба ляманту і столькі клічнікаў. Растлумачу па парадку. Па-першае, двухкоссі ў назве - гэта нерацыянальна, бо мы нават не вырашылі, якія выкарыстовываць: ёлачкі або палачкі. Па-другое, абсалютна поўная назва - таксама нерацыянальна. Не лепшая ідэя, назваць артыкул, напрыклад, Адкрытае акцыянерскае таварыства Мінскі аўтамабільны завод. Па-трэцяе, са слова "беларускі/ая" у нас пачынаецца велізарная колькасць артыкулаў, гэта перашкаджае пошуку. Таму прапаную супольнасці прыняць пастаяннае правіла для падобных выпадкаў (гл. Беларускі народны фронт «Адраджэньне», ААТ "Нафтан" і Нафтан - гэта дублі і г. д.).

А ў дадзеным выпадку думаю, што Партыя Надзея ўсіх можа задаволіць. А пра тое, што яна беларуская і жаночая, чытач даведаецца з тэксту.---Хамелка / разм. 17:29, 7 верасня 2010 (UTC)

Пра двукоссі ў назве Ваша рацыя, нерацыянальна, але назва артыкула мусіць быць як мага паўнейшай, пагатоў, калі ёсць для прадмета цвёрдая афіцыйная назва -- менавіта гэта для пошуку карысней (мусім разлічваць не толькі на ўнутраны), са скарочаных назваў можна нарабіць перасылак (для прасцейшага ўнутранага пошуку, нават з Надзея зрабіць неадназначнасць). Наконт елкі-лапкі, здаецца, пан Далібор даў адказ -- елкі. --Максім Л. 18:35, 7 верасня 2010 (UTC)
Асноўная назва павінна быць поўнай. Для спрошчанасці пошуку магчыма зрабіць неадназначнасць і перасылкі. --93.84.43.214 18:39, 7 верасня 2010 (UTC)
Спадарыня Хамелка, па-першае з чаго Вы ўзялі, што поўная назва - нерацыянальна ? Ведаеце колькі блытаніны і спрэчак з'яўляецца ў гісторыі з-за тых жа скаротаў ? Па-другое, Вы пагледзіце колькі артыкулаў у замежных вікіпедыях пачынаюцца з: амерыканская (-ія), нямецкая (-ія) і інш. - там іх нашмат больш. Па-трэцяе, вось так усе і кажуць, што ўсім зразумела будзе, што яна беларуская і жаночая. Прыклад: На расійскай вікіпедыі многае ім (рус. вікіпедыстам) застаецца не зразумелым, нават самае элементарнае, тым больш для школьнікаў, для якіх, Аляксандр Македонскі - гэта "дзядзька не традыцыйнай арыентацыі, якіх хадзіў кудысьці там" (уласнымі вушамі чуў на уроку гісторыі)---Fenix 89 16:18, 5 кастрычніка 2010 (UTC)
Тым не меньш, учора створаны артыкул Вы назвалі Рэйнская газета, а не Рэйнская газета па пытаннях палітыкі, гандлю і рамяства. Я згодна, поўная назва - гэта вельмі важна, настолькі важна, што трэба з яе пачаць першы радок артыкулу. Але назва артыкула выконвае яшчэ і пошукавую функцыю, калі мы ў пошукавым радку ўводзім словы, там выпадае падказка, і чым больш кароткая назва, тым зручней чытачу. Калі чалавек «шукае» назву ў сваёй памяці ён таксама наўрад ці знойдзе там інфармацыю пра форму ўласнасці прадпрыемства ці 100% правільную назву палітычнай партыі (тым больш, што кожная партыя хоча сарыгінальнічаць, ствараючы часам назвы-вычварэнствы падобна Цілімілітрамскае грамадскае аб'яднанне «Цілімілітрамская мужчынска-жанчынская партыя аматараў кактусаў без іголак»).---Хамелка / разм. 08:30, 6 кастрычніка 2010 (UTC)