Рэйнская газета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Rheinische Zeitung

«Рэйнская газета» (поўная назва «Rheinische Zeitung für Politik, Handel und Gewerbe» — «Рэйнская газета па пытаннях палітыкі, гандлю і рамяства») — штодзённая нямецкая газета ліберальнага кірунку, якая выдавалася 1 студзеня 1842 — 31 сакавіка 1843 гг. у г. Кёльн. З красавіка 1842 г. супрацоўнікам, а ў кастрычніку 1842 — 17 сакавіка 1843 гг. галоўным рэдактарам газеты быў К.Маркс. Друкавала матэрыялы апазіцыйнага зместу ў адносінах да ўрада Прусіі, у тым ліку артыкулы Маркса і Ф.Энгельс. Закрыта прускімі ўладамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Рэйнская газета» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — С. 566.