Размовы:Беларускі лацінскі алфавіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Heckert GNU white.png Артыкул часткова або цалкам з’яўляецца перакладам старонкі «Лацінка» з беларускай (альтэрнатыўнай літаратурнай нормы) Вікіпедыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, апублікаваны на ўмовах ліцэнзій Creative Commons Attribution-ShareAlike License і GNU Free Documentation License. Глядзіце пералік аўтараў на старонцы гісторыі правак арыгінальнага артыкула.

"Беларускі лацінскі алфавіт ... — агульная назва некалькіх гістарычна існавалых сістэм запісу беларускага (кірылаўскага) тэксту ў лацінскай сістэме пісьма (Гл. таксама: Раманізацыя беларускай мовы). ... Гэты алфавіт — не сістэма раманізацыі беларускай мовы." Боб з гарохам... Адначасова запіс кірылаўскага тэксту ў лацінскай сістэме пісьма са спасылкай на раманізацыю і "не раманізацыя". Спосабам запісу кірылічнага тэксту лацінка стала толькі цяпер, бо ў асноўным тыя, хто ёю піша, першапачаткова ведалі кірыліцу і спазнавалі лацінку на яе падставу. Казаць, што лацінка сама па сабе была спосабам запісу ці перадачы кірылічнага тэксту - няправільна, бо напісанне беларускіх тэкстаў лацінкай было спрычыненае якраз заняпадам кірылічнай пісьмовасці, то-бок, кірыліцу перасталі ведаць, і афармлялі сваю мову, лацінкай (спачатку - проста польскай). - Віталь Станішэўскі