Размовы:Бендэр-Абас

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пытанне: чаму Бендэр, а не Бандар? Frantishak (размовы) 15:39, 8 сакавіка 2012 (UTC)

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:51, 8 сакавіка 2012 (UTC)
Ок, аднак што з першым е-а. Можа не будзем арыентавацца на цюркізаванае расійскае напісанне (тым больш, што ў большасці сучаснай літаратуры (у тым ліку ў турысцкіх даведніках) пішуць ужо а), а з'арыентуемся на сапраўднае вымаўленне? Frantishak (размовы) 22:47, 8 сакавіка 2012 (UTC)
Правілы як раз арыентуюцца на "цюркізаванае расійскае напісанне", а іх аўтары ссылаюцца ў сваіх публікацыях на ГРАМОТА.РУ :) Патрэбна нейкая аўтарытэтная крыніца, надрукаваная пасля 2008 года, каб змяніць назву, а пакуль можна толькі дадаць "або Бандар-Абас" (як гэта зроблена ва ўкраінскім раздзеле) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:52, 12 сакавіка 2012 (UTC)

Толькі не ператвараймася ў арэну моўнай барацьбы. Няма ніякага "сапраўднага вымаўлення", таму што адрозніваецца фанематычны склад розных моваў. Ёсць акад. узоры на літ. мове, якія больш ці менш удала *перадаюць* (транскрыбуюць) арыгінал. Што кажа БелСЭ? Што БелЭн? Yury Tarasievich (размовы) 10:01, 13 сакавіка 2012 (UTC)

Справа не ў моўнай барацьбе. Я прапанаваў пісаць, як чытаецца ў арыгінале назвы, бо персідскае بندر чытаецца як "бАндАр" (націск, дарэчы, менавита на апошняе А). Спашлюся на Восканян Г. А. Русско-персидский словарь. - М.: АСТ: Восток-Запад, 2008. С. 482. У рускай мове чамусці пішуць "Бендер" (чаму тады не "Еббес"?). У выніку, па-беларуску атрымоўваецца "Бендэр" - не зразумела што. У канкрэтным дадзеным выпадку гэта быў бы добры пасыл беларускім географам выпраўляць назву ў энцыклапедыях (наколькі я ведаю рэдактары БелЭн карыстаюцца Wiki). Я дадаў праўку, але не ў назву. А назву ўсё ж такі прапаную карэктаваць. Frantishak (размовы) 00:18, 14 сакавіка 2012 (UTC)