Размовы:Вашунава

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вітаю, пан MoniczFrancisak. Музей ёсць, але ён не дзейнічае, з якога часу -- не вядома, але прынамсі відавочна, што не дзейнічае станам на 2022 год. Чаму Вы супраць пазначэння гэтага факту ў артыкуле? Крыніцы могуць з'явіцца, могуць не, або могуць з'явіцца, але не будзе каму дадаць звесткі ў артыкул. Гэта трэба ўлічваць і імкнуцца пісаць артыкулы у скончанным выглядзе, азначэнне "цяпер" і падобныя для гэтага не прыдатныя, трэба фіксаваць пэўны час. Тое ж тычыцца "потым", "раней" і падобнага. --Максім Л. (размовы) 12:48, 4 лютага 2022 (+03)[адказаць]

  • Вітаю, пан Maksim L.! Пазначэнне года (2022) можа быць успрынята як год фактычай ліквідацыі музэя. Пазначэнне зараз не існуе не стварае такой блытаніцы (не існуе зараз гэта знч. не існуе на момант чытання артыкула наведвальнікамі Вікі, якія без асаблівай патрэбы не капаюцца ў крыніцах). Хоць я і думаю што Вы маеце рацыю, я лічу патрэбным пазбягаць момантаў у тэкстах, якія могуць быць патлумачаны іначай (барацьба за аб'ектыўнасьць). --MoniczFrancisak (размовы) 14:19, 4 лютага 2022 (+03)[адказаць]
    • MoniczFrancisak, як яно можа ствараць уражанне, калі чорным па былым напісана "станам на 2022" і не ліквідавана, а "не дзейнічае". Тут толькі адно можа быць разуменне "станам на 2022 год не дзейнічае". "Зараз" заўтра можа стаць не актуальным і хто за гэтым будзе сачыць не ясна. Каб ужо надзейна зусім, можна напісаць "станам на 2022 год музей існуе, але не прымае/абслугоўвае наведкальнікаў, закрыты для наведванняў, наведванне прыпынена". Але не пакідаць часавую неакрэсленасць. --Максім Л. (размовы) 15:22, 4 лютага 2022 (+03)[адказаць]
      • Maksim L., добра. Тады наступнае пытанне: нападставе чаго зроблена выснова аб нефункцыянаванні музэя? (фота за 2022 ці іншая крыніца)?--MoniczFrancisak (размовы) 16:04, 4 лютага 2022 (+03)[адказаць]
        • MoniczFrancisak, дык гэта ж Вы напісалі, 26.1.2021 "На сённяшні дзень, не існуе", а 3.2.2022 ананім, ці не Вы незалагінены, пераправіў на "(музей не дзейнічае)". Таму пытанне не да мяне, калі няма пэўнасці пра (не)функцыянаванне, вядома, лепей прыбраць гэтую фразу. Я толькі стылістычна праўлю і спрабую прывязаць да хоць якой храналогіі. --Максім Л. (размовы) 22:42, 4 лютага 2022 (+03)[адказаць]
          • Maksim L., так, гэта я правіў артыкул без аўтарызацыі. Вы маеце рацыю. У такім выпадку, лепей пазначыць дату ліквідацыі музэя з года смерці Ю.Гіля. Аргумент: Ён юрыдычны ўладальнік хаты ў Вашунаве. Адпаведную праўку я зраблю. P.S. Дзякуй:) --MoniczFrancisak (размовы) 00:00, 5 лютага 2022 (+03)[адказаць]