Размовы:Венцаслаў Венцаслававіч Пелікан

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Відаць, усё ж Венцаслаў (або Венцэслаў)? Yury Tarasievich 07:53, 12 Верасень 2008 (UTC)\

"У звярах згоды няма", пра яго наогул мала напісана і кожны бел. аўтар выёжваецца па свойму, па-руску ён усюды Венцеслав (не лічачы памылк. Вацлав). Спачатку сам пісаў Венцаслаў, потым перарабіў, а Венцэслаў Гуглям сустракана толькі ў тарашк. Віксе. --Максім Л. 08:13, 12 Верасень 2008 (UTC)

Ясна. Давайце напішам, як у нарматыўным слоўніку імёнаў Судніка (гляну ўвечары). Yury Tarasievich 08:29, 12 Верасень 2008 (UTC)

Мда, а палякі з літоўцамі пішуць Wacław Pelikan і Vaclovas Pelikanas, так накручана ўсё, ай-я-яй. --Максім Л. 09:07, 12 Верасень 2008 (UTC)

Уух! Юрый, што гэта за Пеліканава сямейка -- з іх раманы пісаць, быў бы пісьменнікам... ды і так, адзін з Пеліканаў трапіў у Акунінскі «Смерць Ахілеса» (ч.1., гл.9.), праўда з памылковым імем па бацьку :) Карацей, пісаць і пісаць можна, а ў бел. гістарыяграфіі Пеліканы зусім не распрацаваныя. --Максім Л. 21:26, 12 Верасень 2008 (UTC)

А я зірнуў у папяровікі, і *Венцаслаў Венцаслававіч* там ёсць, нават у БелСЭ, хоць і каротка; відаць, выбар варыянту паводле Грыцкевіча, у якога менавіта *Венцеслав Венцеславовіч*.
А што не распрацаванае ў "беларускай гістарыяграфіі", то не дзіва -- што за лекар?! У паўстаннях не ўдзельнічаў, ані ў розных філёматах, паходжанне таксама нейкае паў-шляхецкае... і ўсяго і зрабіў, што пасунуў наперад медыцыну, ды не на Гавайскіх астравах, а ў Расіі (гэта я пасля як зірнуўшы ў "С факелом..."). Yury Tarasievich 07:05, 13 Верасень 2008 (UTC)

Гэта добра, што вы так раскапалі (дакладней, паднялі на святло :). Аснова тутэйшага матэрыялу з Майсяёнка, відаць? Ён што кажа пра імёны? Магчыма, Вацлаў гэта расійскае спрашчэнне? Yury Tarasievich 07:05, 13 Верасень 2008 (UTC)

Як раз Пелікан душыў ва універсітэце розныя "вольнадумныя" таварыствы ў шчыльным супрацоўніцтве з уладамі. Адначасова ён настойваў на выкладанні не толькі курсу расійскай гісторыі, але і "літоўскай" гісторыі (праўда не зусім ясна што за літоўцы меліся на ўвазе). Пакуль мне невядомы змест тых лекцый, якія ён сам склаў і чытаў і якія зрабілі фурор ва універсітэце і Вільні наогул. З гэтага зрабіў я высновы ў духу УДА :), што В.В. Пелікан такі быў патрыётам, але не палона- — не хацеў аднаўлення Польшчы і нават лічыў гэта шкодным для літоўцаў, якім значна лепей будзе ў Расіі чым ў адноўленай Рэчы.
Аснова з Майсяёнка, там у яго ад пачатку ляпы, я прасвятліў тыя месцы і дадаў яшчэ інфы, думаю пра гістарычныя лекцыі таксама напішу. Пра імёны ён нічога не кажа, але менавіта ў яго я ўзяў "Вянцэслаў", што цяпер бачна ёсць першым ляпам, а бацьку В.В. Пелікана Майсяёнак на імя не ведае, прынамсі піша толькі "кіраўнік аркестра". З імёнамі цёмна, бо бацьку палякі пішуць і ў цытаваных дакументах слонімскай замкавай адміністрацыі ён пішыцца выключна Вацлавам, але імя па бацьку В.В.Пелікана ў дарэв.бібл.даведніках падаецца як Венцаслававіч, верагодна гэта сыходзіць ад самога В.В.Пелікага -- Венцаслаў хутчэй зрушчэнне Вацлава (а мо для вялікапышнасці?), чым Вацлаў рускае спрашчэнне (бо так атрымліваецца спальшчэнне?). Магчыма ад нараджэння ён быў Вацлавам. Цяпер пытанне як яго пісаць, калі бацька усюды Вацлаў, а ён усюды Вецаслававіч? Трэ відаць Венцаслаў Венцаслававіч (Вацлаў Вацлававіч) Пелікан з наборам перасылак.
А сямейка цудоўная, тры сыны - Аляксандр быў сапраўдны стацкі саветнік (4 клас ТР), пахаваны ў СПб і пра яго мала што вядома (нават дзіўна як мала, мо служыў у тайнай паліцыі і пад.); Віктар служыў у Дзяржкантролі :), адначасова быў публіцыстам, вельмі вядомая асоба, цаніўся ЯІВ за непахісную чэснасці і кіпучую дзелавітасць, між нішым займаўся рэформай фінансавання расійскай арміі і барацьбой з карупцыяй у ніжэйшых Кантрольных палатах; Яўген быў вядомым медыкам ці не вядомейшым за бацьку. Пра нашчадкаў Вітара пакуль нічога не знайшоў, у Яўгена мне вядомая дачка Надзея жонка Леапольда Ауэра, дарэчы Яўген або сам В.В. Пелікан быў жанаты з кімсьці з Азанчэўскіх. У Аляксандра была прынамсі двое сыноў -- Венцаслаў, таксама медык, памёр (1878) падчас руска-турэцкай вайны, заразіўся тыфам ад хворых; Александар Александравіч - дыпламат і цэнзар, віце-консул у Ёкагама, консул у Токіо (як раз ён у Акуніна названы Аляксандрам Іванавічам, але памылка зразумелая, праўду вельмі цяжка адкапаць). У гэта консула было трое сыноў, Аляксандр - марскі афіцер, удзельнік Цусімы, даслужыўся да кап. 1-ранга., з 1907 на ЧФ, потым служыў у РККФ, арыштоўваўся у Ленінградзе ВЧК (1921) і АДПУ (1933) па справе «яўлогіеўцаў», але быў адпушчаны ў лютым 1934, калі памёр невядома (відаць хутка пасля як "адпусцілі"); Дзмітрый - таксама марскі афіцер, загінуў у руска-японскую (1905); Барыс - у 1913-1917 гарадскі галава Адэсы, яго біяграфія вялікая, пасля рэвалюцыі у эміграцыі. Во якія крохі за 2 дня толькі знайшоў, цяпер хапіла б цікаўнасці каб панапісаць :) --Максім Л. 09:58, 13 Верасень 2008 (UTC)

Магутна накапа'лі, цэлы страчаны свет... Цікава, што ані ў Доўнара, ані ў Смаленчука гэтае прозвішча не ўзгадваецца ані разу (прынамсі, у індэксах), хаця В.В. быў, відавочна, адным з першых "краёўцаў", і фонавыя звесткі стыку 18-19 ст. у працах А.См. пададзеныя. Пра таго Пелікана, што ў РККФ (і пра Аляксандра), можа быць трохі болей у некаторых флоцка-гістарычных выданнях, там бываюць біягр. міні-даведнікі. Yury Tarasievich 14:29, 13 Верасень 2008 (UTC)

Этымалогія імя Венцаслаў, на жаль, мне невядомая. "Венцэй" славы? Вянец слаўны? Можа, хто з польскіх калегаў убачыць, ды дапаможа. Yury Tarasievich 14:29, 13 Верасень 2008 (UTC)

польск.: Wacław Pelikan, літ.: Vaclovas Pelikanas, вышэй ужо пісаў. --Максім Л. 14:44, 13 Верасень 2008 (UTC)

ВЕНЦЕСЛАВ — южнослав.форма имени Венщеслав — слав."очень славный"; другие формы этого имени: Вячеслав, Вацлав. Сябры падкінулі. Трэба запытацца пра В.В.Пелікана ў А. Фядуты, ён як раз кнігу пра тыя падзеі ў Вільні выдаў. --Максім Л. 15:20, 13 Верасень 2008 (UTC)

Фядута кажа, што ў яго кнізе Пелікан на кожнай старонцы :) --Максім Л. 21:16, 13 Верасень 2008 (UTC)