Размовы:Войшалк

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вітаю, Slip1560. Разумею Ваша жаданне напісаць як мага болей, але не разумею навошта пісаць у біяграфію тое, што біяграфіяй не з'яўляецца і тое, што з'яўляецца толькі гіпотэзай або здагадкай, або наўмысным скажэннем. Болей літар не заўсёды лепей. І яшчэ пра даты, у самім Іпацьеўскім спісе ГВЛ даты адвольныя, пастаўленыя пазнейшым перапісчыкам без разумення, для прыгажосці, у арыгінале іх не было, таму абапірацца на іх і запісваць як датаванне падзей -- не слушна. --Максім Л. (размовы) 21:31, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю!
У публікацыях пра Войшалка часта даюцца ўрывачныя звесткі, і чытачу незразумела, напрыклад, чаму ў адной публікацыі напісана, што ён прыняў манаскі чын у г. Холме, а ў іншай — у Паланінскім манастыры. Мэта дапаўненняў у артыкул — зрабіць так, каб чытач, звярнуўшыся да «Вікіпедыі», мог атрымаць ясныя адказы на падобныя пытанні. Гэтым тлумачыцца павялічэнне памеру тэксту; прынамсі, артыкул пра Войшлака — не самы вялікі сярод артыкулаў пра кіраўнікоў дзяржаў.
Пытанні храналогіі ГВЛ вядомы, таму ва ўнесеных мной дапаўненнях у артыкул даты не падаюцца як абсалютна дакладныя, а напісана так: «Пад 1253 г. у летапісу», «у артыкуле 1255 года» і г. д. Можна таксама больш падрабязна апісаць гэтыя пытанні ў артыкуле «Галіцка-Валынскі летапіс» і коратка ўзгадаць пра іх у артыкуле пра Войшалка.
Усе дапаўненні ў артыкул унесены на падставе летапісу альбо публікацый аўтарытэтных даследчыкаў, з указаннем на тое, адкуль узятыя звесткі. Калі Вы лічыце, што штосьці з'яўляецца толькі гіпотэзай або здагадкай, або наўмысным скажэннем, калі ласка, канкрэтызуйце, аб якіх звестках ідзе гаворка. --Slip1560 (размовы) 14:29, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Добрага дня, Slip1560. Згодны нават на публіцызацыю зместу і ўпісванне звестак паводле летапісаў, а не паводле прац навукоўцаў (хоць паводле правілаў мусіць быць толькі другое, але гэтага мала хто трымацца пакуль). Аднак датаванне мусіць быць рэальнае, "паводле летапісу" яно часам на 5 гадоў, а то і болей, скажае і не дае ўяўленне пра сапраўдны бег падзей. --Максім Л. (размовы) 10:50, 27 мая 2015 (MSK)[адказаць]