Размовы:Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Раздзел «Крымінальная справа»[правіць зыходнік]

Новы раздзел улеплены ў біяграфію абы як, то бок не адпавядае храналогіі, а пра затрыманне напісана ў біяграфіі і раней. Напісаны аўтаматычным перакладам з неверагоднай колькасцю памылак, тое ж самае з афармленнем спасылак. Не бачу магчымым гэта выправіць, бо перапісаць гэта прасцей, прапаную выдаліць раздзел.--Liashko (размовы) 16:22, 25 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Нельга выкінуць так гэты раздел, бо гэта вельмі важная частка біяграфіі. Можа, толькі, будзе лепш перанесці ў асобны артыкул "Справа Белгазпробанка", бо менавіта так яна ў СМІ і называецца. Тэкст быў напісаны не аўтаматычным перакладам, а за памылкі прашу прабачэння. А вось наконт спасылак - незразумела. Я выкарыстоўваў шаблон citenews - з ім штосьці не так? --Sennikau (размовы) 17:58, 3 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Там шаблон быў крыва ўстаўлены. Потым іншы ўдзельнік гэта выправіў, як і бальшыню моўных памылак. Пра пераслед я змяніў храналагічна, змяніў загаловак.--Liashko (размовы) 23:16, 3 лютага 2021 (+03)[адказаць]