Перайсці да зместу

Размовы:Гарадзенская унія (1432)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У дадатак да зробленых правак (дзе мог выверыць па літаратуры), моцна падазраю, што "Аляксандр-Іван Уладзіміравіч" - гэта Аляксандр і Іван Уладзіміравічы, тобок Алелька Слуцкі і Іван Бельскі, абодва - людзі Свідрыгайлы. Калі хто мае па чым праверыць - праверце калі ласка. AntonBryl 15:49, 6 Жнівень 2009 (UTC)

Гальшанскі - напэўна, ён, але добра б таксама праверыць; паводле Замойскага, там нейкі Сямён Іванавіч у той час пячатку з Пагоняй прывешвае (да Чартарыйскага міру, дзе склад сведкаў ідэнтычны ці амаль ідэнтычны; мусіць, той жа, што і тут). Пузына адназначна лічыць яго за Гальшанскага, але хацелася б па чым-небудзь яшчэ паглядзець. Тэксту Гарадзенскай уніі ці Чартарыскага міру нідзе няма? AntonBryl 16:56, 6 Жнівень 2009 (UTC)

У Лявіцкага: Aleksander Iwan Wladymirowicz. Сямён Іванавіч, вядома ж, Гальшанскі. Вольф, C.97, зноска 12. Yury Tarasievich 20:16, 7 Жнівень 2009 (UTC)

Пра Лявіцкага я зразумеў; выглядае падобным проста, што ў яго нейкая памылка, бо пад Чартарыскім мірам, паводле Notat, вісяць пячаткі вельмі падобнага спісу джэнльменаў (Ostikonis castellani Vilnensis, Kyenszgal capitanei Samogitiae, ducis Simeonis Iuanouicz), але Аляксандра-Івана ніякага няма, затое ёсць sigillum ducis Iuani Wlodzimirouicz (яўна Бельскага) і sigillum ducis Olelkouicz Wlodzimirouicz (відаць, самога Алелькі, бо старэйшаму з яго сыноў тады было толькі дванаццаць год). Таму і кажу, што трэба б праверыць па кімсці з мастадонтаў :) AntonBryl 21:32, 7 Жнівень 2009 (UTC)
P.S. Паставіў на закачку "Скарбец" Даніловіча. Мусіць вырашыць пытанне. AntonBryl 21:44, 7 Жнівень 2009 (UTC)
У Даніловіча гэтак жа, і ўвогуле гэтулькі падобна ўсё, што выглядае, што Левіцкі адтуль і браў. Дарэчы, і Сямён Іванавіч там без прозвішча, тобок Вольф (які таксама спасылаецца менавіта на Даніловіча) ідэнтыфікуе яго, трэба разумець, з дадатковых меркаванняў. Карацей кажучы, трэба сапраўды пакідаць таго Аляксандра-Івана як ёсць, бо нарматыўнае выданне за (хоць там і халеры яўных глюкаў кшталту "Гаштольд Шэдзібор" без коскі, але лепшага ня ведаю, на жаль). AntonBryl 22:47, 7 Жнівень 2009 (UTC)
Памылкі ў дакументах здараліся і ў 15 ст. Тыя ж скрыпторысы поўныя заўваг віду "тут напісана не тое". А поўны тэкст дакумента, *магчыма*, выдаваўся у Codex diplomaticus Poloniae. Yury Tarasievich 07:03, 8 Жнівень 2009 (UTC)
Не, не выдаваўся. А іншых падобных зборнікаў не ведаю. Yury Tarasievich 07:22, 8 Жнівень 2009 (UTC)

Мо паглядзець студзеньскі дагавор 1433 году, якія там сведкі. Па-мойму, больш няма каму, як Уладзіміравічам, быць, пагатоў на першым месцы запісаныя і ў сваім старшыньсцве. І, здаецца, так Аляксандра-Івана і атрыбутуюць часцей за ўсё :) --Максім Л. 07:12, 8 Жнівень 2009 (UTC) З.Ы. Пагляджу ў Codex... MDL. --Максім Л. 07:35, 8 Жнівень 2009 (UTC)

Не, у Кодекс дыпламатычны Літвы таксама тэкстаў няма. --Максім Л. 08:49, 8 Жнівень 2009 (UTC)
Так, шукаў ужо. І ў Нататах, падобна, адпаведныя старонкі рукапісу згубленыя. AntonBryl 10:21, 8 Жнівень 2009 (UTC)