Алелька Уладзіміравіч
Алелька Уладзіміравіч | |
---|---|
| |
![]() | |
Нараджэнне | не пазней за 1395 |
Смерць |
1455 ці 1454 |
Месца пахавання | |
Род | Алелькавічы |
Бацька | Уладзімір Альгердавіч |
Маці | Ганна[d] |
Жонка | Настасся Васілеўна[d] |
Дзеці | Барбара Алелькавіч[d], Еўдакія Алелькавіч[d], Міхаіл Алелькавіч, Сямён Алелькавіч і Юліянія Іванаўна Карачаўская[d] |
Алелька (Аляксандр) Уладзіміравіч (? — 1454) — князь слуцкі і капыльскі (пасля 1398—1440), князь кіеўскі (1440—1454).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын князя кіеўскага, потым слуцкага і капыльскага Уладзіміра Альгердавіча. Па смерці бацькі валодаў Слуцкім і Капыльскім княствамі.[1][2]

У пачатку XV ст. атрымаў ад Вітаўта Кіеўскае княства за падтрымку ў барацьбе са Свідрыгайлам, але 1422 годзе страціў яго. У 1411 годзе выдаў прывілей Кіеўскаму кляштару дамініканаў.
У 1417 годзе пры спрыянні Вітаўта ажаніўся з ягонай унучкай Настассяй, дачкой маскоўскага князя Васіля і Соф’і Вітаўтаўны.
Вёў несупынную барацьбу з татарскімі наездамі на паўднёвыя землі дзяржавы[2]. Браў удзел у заключэнні Мельнскага міру (1422), а таксама ў выправе Вітаўта на Ноўгарад (1428). Па смерці Вітаўта прэтэндаваў на сталец.
Падчас феадальнай вайны ў ВКЛ (1432—1437) спачатку быў прыхільнікам Жыгімонта Кейстутавіча, удзельнічаў на яго баку ў бітве пад Ашмянамі (9.12.1432), потым перайшоў на бок Свідрыгайлы Альгердавіча. Потым вярнуўся на бок Жыгімонта. Не пазней за кастрычнік 1439 года быў зняволены Жыгімонтам у Кернаве, а яго жонка і сыны Сямён і Міхаіл — ва Уцяне. Вызвалены па смерці Жыгімонта ў 1440 годзе.
Па смерці Жыгімонта (1440) прэтэндаваў на сталец. Новаабраны вялікі князь Казімір перадаў яму Кіеўскае княства, потым Асцёр.
Паводле Л. Вайтовіча, перад смерцю Алелька прыняў схіму пад імем Алексій. Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.
Магчыма ў Алелькі быў і трэці сын — Аляксандр.
Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алелька ?—1454 | Іван | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён | Міхаіл | Еўдакія | Феадосія | БЕЛЬСКІЯ | Глеб | Еўдакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіль | Соф’я | Аляксандра | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый I | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый II | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый III 1559—1586 | Сямён-Ян ?—1592 | Аляксандр ?—1591 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Соф’я 1585—1617 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Пазднякоў В. Алелькавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 218. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ а б П. Р. Казлоўскі. Алелькавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 101.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів, 2000.