Размовы:Гедзімін
Выгляд
У Гедзіміна, найверагодней, была толькі адна жонка -- астатніх прыдумаў Нарбут, Еўну прыдумаў дакладна ён. --Максім Л. 11:27, 1 Красавік 2010 (UTC)
- На'т нямецкія крыніцы кажуць, што прынамсі адна з двух жонак Гедыміна была славянкай. Rasool 04:30, 26 Травень 2010 (UTC)
- Што значыць "прыдумаў Нарбут"? Раўданскі рукапіс - вельмі цікавая крыніца, да таго ж грунтоўна апісаная Нарбутам, якога няма падстаў лічыць фантазёрам, бо быў чалавек вельмі рупны, і прынамсі ведаў і бачыў нашмат болей за нас з Вамі. Калі адхіляць усё запар, што "не падабаецца" (а не падабаецца сучаснай "навуцы" як дзіва адно ўсё што славянскае ды хрысціянскае ў раннім ВКЛ) - то можна чорт знае да чаго дакаціцца. Хаця, ужо дакаціліся. Rasool 14:39, 6 верасня 2010 (UTC)
- Вы лепей раскажэце, скуль - "Гедымін-Пракоп"? Rasool 14:39, 6 верасня 2010 (UTC)
- Ну, тады і Кібург таксама праўда? :)
- І Кібург таксама праўда. А што Вам не падабаецца? Царква ў Верхнім замку, ці бердышы ў Вітаўтавай стражы, ці тое што вера літоўскіх хрысціянаў - "маніхейства, брыдкая герэзія"?... ;) Не буду Вам казаць, чаму гэтую крыніцу і ёй падобныя дамовіліся лічыць "неверагоднай", самі разумны чалавек, самі здагадаецеся. (Ну і заадно, ведама, дамовіліся лічыць "навуковымі" ніколі нікім не бачаныя звесткі ў Сярэднявеччы пра нейкую "летуву", балцкую "летувішкую" мову ў 14 стагоддзі, хаця ўсе звесткі пра "літоўскую" (па назве) мову 14 стагоддзя - гэта звесткі пра беларускую мову, і г.д. ...). Rasool 07:18, 7 верасня 2010 (UTC)
- Нарбута выкрылі яшчэ сучаснікі, не сучасная навука.
- "выкрылі сучаснікі" - гэта для мяне не давод, прабачце. Калі жадаеце пераканаць, то трэба паказаць чым і як выкрылі. Такіх "выкрыванняў" ведаеце колькі было? Асабліва да іх здатныя такія дзеячы кшталту Абэцэдарскага. Пачытайце адказ Урбана на Абэцэдарскага, Вы ўбачыце чаго варты тыя "выкрыванні".
- Еўну прыдумаў дакладна ён. Незразумелае цверджанне. Еўну згадвае ХБ. (таксама "фальсіфікат Нарбута"??). Прытым радкі пра ролю Еўны ў ХБ вычыркнуты. Як сапсаваны і вырваны сотні такіх месцаў з летапісаў і іншых крыніц (вось, дарэчы, сапраўдная дзейнасць улюбёных Вамі "выкрывачоў" і "змагароў з фальсіфікатарамі"). Rasool 07:18, 7 верасня 2010 (UTC)
- Што датычыць Пракопа, даўняя справа :)) памятаю адно, была гэткая версія расшыфроўкі радаводу адной з галінаў Гедзімінавічаў паводле запісу ў нейкім сінодыку. --Максім Л. 16:23, 6 верасня 2010 (UTC)
- Які запіс, які сінодык, не нагадаеце? Rasool 07:18, 7 верасня 2010 (UTC)
- Ну, тады і Кібург таксама праўда? :)