Размовы:Гістарыяграфія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лепей бы паказаць на старонцы малюнак з тварам Вальтэра як першага афіцыйнага гістарыёграфа (Францыі), а то выява Герадота на старонцы Гістарыяграфія неяк бракуе Frantishak

старая версія[правіць зыходнік]

Гістарыягра́фія (ад грэч. словаў, што азнач. «апавяданне аб мінулым» і «пішу», літар. «апісанне чагосьці», «пісьмовае апавяданне аб мінулым»): навуковая дысцыпліна, якая вывучае працэс назапашвання ведаў аб развіцці чалавечага грамадства (гістарычных ведаў) і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды (погляды розных сацыяльных груп) на гістарычныя з'явы, разглядае працэс паходжання і развіцця метадаў гістарычнага даследавання. Іначай: гісторыя гістарычнай навукі.

Таксама: сукупнасць даследванняў, прысвечаных гісторыі асобных народаў ці дзяржаў, пэўнай тэмы ці гістарычнай эпохі (напр., гістарыяграфія Другой сусветнай вайны або сярэдніх вякоў) або сукупнасць прац, якія маюць унутранае адзінства у сацыяльных, тэарэтыка-метадалагічных ці нацыянальных адносінах (напр., французская гістарыяграфія, марксісцкая гістарыяграфія). Сучаснае вызначэнне гістарыяграфіі існуе з пачатку 20 ст., а раней гістарыяграфіяй і гістарыёграфамі называлі гістарычную навуку і гісторыкаў наогул. Так, у дарэвалюцыйнай Расіі існавала званне прыдворнага гістарыёграфа, якое прысвойвалася вядомым навукоўцам і пісьменнікам (такім, як Г. Ф. Мілер, М. М. Шчарбатаў, М. М. Карамзін).Падобную пасаду займаў нямецкі гісторык Л. Ранке.

Гістарыяграфія ўключае два асноўныя кірункі: 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

Выдзяляюцца пяць асноўных крытэрыяў вызначэння гістарыяграфіі як самастойнай гістарычнай дысцыпліны: 1) значныя дасягненні ў галіне тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў; 2) фармаванне цэнтраў па распрацоўцы гістарычных праблемаў; 3) падрыхтоўка кадраў гісторыкаў, якія прафесійна займаюцца мінулым сваёй навукі; 4) стварэнне навуковых даследаванняў, якія асвятляюць працэс развіцця гістарычнай навукі; 5) фармаванне асаблівай навуковай лексікі.

Крыніцы

  • Марчанка І. Я. Гістарыяграфія // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты. С.496,497.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7

Можа я чаго не разумею, але шкада проста сцерці. --Максім Л. 22:12, 11 студзеня 2012 (UTC)

Старая і новая[правіць зыходнік]

Гэта як рамонт у кватэры, калі старыя рэчы не хочацца выкідваць. На самой справе, у старой версіі нават памылкі маюцца. Напрыклад, Мілера і князя Шчарбатава сапраўды часам называлі гістарыёграфамі Расіі і г. д., але пасады гістарыёграфа яны ніколі не займалі. Ва ўсіх краінах гэтая пасада не мела сталага характару. У Расіі яна ўпершыню надавалася Карамзіну, у другі раз Пагодзіну. Frantishak