Размовы:Дамініканцы ў Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Структура раздзелаў і некаторыя недапрацоўкі[правіць зыходнік]

Праглядзеў хутка артыкул і ёсць некаторыя заўвагі:

1. Мне падаецца, што гісторыю ордэна трэба адасобіць у раздзелы з падраздзеламі і потым асобна адзначыць асвету і архітэктуру.

2. Ёсць ідэя дадаць невялічкі спіс найвдомейшых дзеячоў-дамініканцаў.

3. Раздзел «Пасля 1917 года» выглядае крыху дзіўна, нібы ўсё перайшло ў Расію, а потым раптоўна паўстае незалежная Беларусь, нейкая часовая прорва ў Беларусі аж да 1992 года.

4. Чамусьці ў раздзеле пра незалежную Беларусь ідзе гаворка таксама пра твор Караткевіча 1966 года, што не вяжацца. Можна вынесці ў асобны раздзел. Туды жа ўспаміны Гусоўскага.

5. Трэба пераправерыць тапаніміку, напісанне назваў, дадаць вікіспасылкі або спасылкі на крыніцы да некаторых сцверджанняў. Пры вычытцы артыкулу заўважыў, што ідуць узгадванні неіснуючай тапанімікі і ўжо зруйнаваных касцёлаў. Шмат было неадназначных узгадак на будынкі, на якія варта ставіць вікіспасылкі. Plaga med (размовы) 20:25, 16 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Пане Plaga med,

  • 1. Гісторыя Ордэна тут патрэбна толькі ў той ступені, у якой яна датычыцца Беларусі. Не трэба на ёй акцэнтаваць і выдзяляць у раздзел.
  • 2. Дамініканцы ў артыкуле згадваюцца ў выпадку іх прыналежнасці да якіх-небудзь падзей. Вылучаць іх у асобны спіс няма сэнсу. Вы прапануеце скласці спіс найбольш вядомых дамініканцаў. Зразумейце, я не пішу гісторыю Ордэна, я расказваю пра яго дзейнасць у Беларусі. Да таго ж, калі ўсталёўваць усіх дамініканцаў, якія неслі ў Беларусь слова Божае, то неабходна ехаць у Рым і Варшаву, паднімаць архівы Літоўскай і Рускай дамініканскіх правінцый, працы на 2 гады.
  • 3. Менавіта так і было.
  • 4. Гусоўскі тут не патрэбен. І св. Гіяцынт не мае дачынення да Беларусі. Вы зноў збіваецеся на гісторыю Ордэна.
  • 5. Звычайна правяраю назвы мясцовасці па іншых віках, не ведаю што вы маеце на ўвазе. Якія яшчэ патрэбныя спасылкі? Іх у артыкуле 66.
  • 6. І не трэба вікіфікаваць словы па два-тры разы. Наогул залішняя вікіфікацыя даўно ўжо не вітаецца.

Усяго добрага.--Ohlumon (размовы) 13:16, 2 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Добры дзень. Ёсць некаторыя адказы, прапановы і тлумачэнні:
1,4. Калі кажу пра гісторыю Ордэна, то, вядома, у кантэксце беларускіх тэрыторый, пра саміх дамініканцаў як з’явы ў свеце існуе асобны артыкул. Мае заўвагі па гісторыі і літаратуры больш тычацца структуры артыкулу, а не сэнсоўных нейкіх момантаў. Тыя ж згадкі пра твор Караткевіча 1966 году проста адносяцца да іншай эпохі, таму тут прапаную пераглядзець структуру раздзелаў.
2. Пра вядомыя постаці, то вядома маю на ўвазе дзеячаў беларускае зямлі. Можа можна не асобным раздзелам, дык абзацам згадаць некаторых людзей, бо калі мы разглядаем нейкія арганізацыі, то асобы якія яе складаюць, з’яўляюцца ідэйным ядром — гэта важная часткай разумення з’явы і пабудовы асацыятыўных радоў. Не кажу, што такой інфармацыі ў артыкуле няма, але невялічкую расстаноўку акцэнтаў на нейкіх персонах лічу дарэчнай.
3. Мабыць можна з апорай на літаратуру адзначыць гэты застой?
5. Пра залішнюю вікіфікацыю згодны, але большую частку даданых мной спасылак і правак у тапаніміцы не лічу залішнімі. Тое, што я выпраўляў, можаце пабачыць у гісторыі правак. Можа я перабольшваю, калі кажу, што памылак было шмат, гэта такая форма маўлення хутчэй, але некаторыя выпраўленні былі зроблены. Plaga med (размовы) 13:55, 2 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Пане Plaga med,

гэта аглядны артыкул пра дзейнасць Ордэна менавіта ў Беларусі. Ён структураваны паводле вікістандартаў. І я не бачу неабходнасці, як вы прапануеце, чамусьці ставіць туды абзацам або раздзелам членаў Ордэна. Гэта недарэчна. І яны (італьянцы, палякі і інш.) не з’яўляліся «дзеячамі беларускай зямлі». Пасля 1917 года — спасылка 63, глядзіце больш уважліва. Караткевіча даўно прыбраў, там ксёндз-езуіт. І не трэба мне пра асацыятыўныя рады, я вас малю. Дыскусію спыняю з прычыны яе відавочнай бессэнсоўнасці.--Ohlumon (размовы) 18:49, 2 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]