Размовы:Задуб’е (Ганцавіцкі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

шаблон сельсавета з трох вёсак не будзе створаны. Сп. Artsiom91, а чым гэты сельсавет горшы за астатнія? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:37, 5 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Навігацыйныя шаблоны павінны выконваць навігацыйныя функцыі. Калі ў гэтым шаблоне 1-2-3 вёскі, то гэтая функцыя не выконваецца, а самы шаблоны выглядаюць занадта пуста. Таму я іх не ствараў. Калі зможаце абгрунтаваць іх неабходнасць, я магу іх стварыць і вярнуць у артыкулы.--Artsiom91 (размовы) 00:41, 5 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Ганцавіцкі раён увогуле адметны малой колькасцю вёсак у сельсаветах, як і некаторыя іншыя палескія раёны. Магчыма, для яго мае сэнс зрабіць пералік вёсак у шаблоне раёна.--Artsiom91 (размовы) 00:43, 5 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Функцыя можа не выконвацца, калі адзін населены пункт (бо пераходзіць няма куды), але калі іх больш, нават 2, то без шаблону для пошуку іншых населеных пунктаў трэба пераходзіць да катэгорыі сельсавета — калі Вы не лічыце гэта нязручным, то чаму б увогуле не адмовіца ад шаблонаў на карысць катэгорый? Таксама ў карыстальнікаў можа скласціся ўражанне надапрацаванасці, калі ўсе артыкулы такі шаблон маюць, а гэтыя не --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:04, 5 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Далёка не заўсёда чытачу іншыя вёскі сельсавета патрэбны, ды і хутчэй тут дапаможа стварэнне артыкулаў пра сельсаветы. Таксама можна ў лідзе пісаць штосьці накшталт "вёска ў Ганцавіцкім раёне, разам з вёскамі X и Y складае N-скі сельсавет". Наконт недапрацаванасці, то "чырвоныя" шаблоны, якія ў нас ужо вельмі распаўсюджаны, гэтае ўражанне складаюць куды болей. Заўважу, што ў be-x-old сустракаюцца выпадкі, калі ў шаблоне 1-3 населеных пункта, хоць насамрэч у сельсавеце іх значна больш, ён проста недароблены — тады ён уводзіць чытача ў зман. Таксама варта памятаць асаблівасць гэтых шаблонаў: у колькасці два і болей яны аўтаматычна згортваюцца, адзін — разгорнуты. Хутчэй тут трэба спачатку падумаць, а ці патрэбна шаблон раёна ў кожнай вёсцы.--Artsiom91 (размовы) 01:33, 5 снежня 2015 (MSK)[адказаць]