Размовы:Заходаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Назва[правіць зыходнік]

Чаму такая назва? --Ліцьвін (размовы) 03:19, 23 ліпеня 2018 (MSK)

Хто-небудзь правілы словаўтварэньня ў беларускай мове ведае? --Ліцьвін (размовы) 14:41, 23 ліпеня 2018 (MSK)

А як трэба? --Горгіч (размовы) 15:17, 23 ліпеня 2018 (MSK)

Заходзкі ці Заходскі. --Ліцьвін (размовы) 00:20, 24 ліпеня 2018 (MSK)
Дык чаго не пераносіце? --Ліцьвін (размовы) 19:47, 24 ліпеня 2018 (MSK)
Не думаю, што трэба пераносіць. Напісанне «Заходаўскі» сустракаецца ў афіцыйных крыніцах. Напрыклад, вось тут на сайце Палаты прадстаўнікоў НС РБ. Не шукайце логікі ў назвах сельсаветаў. У нас пад Астраханню ёсць сяло Новокрасное, а сельсавет у яго Новокрасинский. Не Новокраснинский, не Новокрасненский, не Новокрасный, не Новокрасновский, а вось так. Гэта таксама супярэчыць традыцыі і здароваму сэнсу, але гэта афіцыйная назва, таму ў Рускай Вікіпедыі ніхто не будзе гэты артыкул пераносіць. --Горгіч (размовы) 00:17, 26 ліпеня 2018 (MSK)
Дык тутака Вікіпэдыя на беларускай мове ці як у афіцыйных крыніцах пішуць? «Заходаўскі» — гэта памылковая назва. Вось вам прыклады: Новасёлкі — таксама афіцыйная крыніца; Першемайскі — таксама афіцыйная крыніца; Плесо — таксама афіцыйная крыніца і г.д. У Беларусі гэта норма калі ў афіцыйных крыніцах ужываюцца памылковыя назвы. Ці гэтая Вікіпэдыя, як і Вікіпэдыя клясычным правапісам, зьбірае гэтыя памылковыя назвы? Вось вам яшчэ прыклад выкарыстаньня: «"заходская" "заходы"» — 706 варыянтаў; «"заходаўская" "заходы"» — 0 варыянтаў. Таксама раю пачытаць абмеркаваньне. Я ўжо зразумеў, што супольнасьць Вікіпэдыі клясычным правапісам галасуе за памылковыя назвы. А гэтая Вікіпэдыя таксама зьбірае памылковыя назвы? --Ліцьвін (размовы) 13:40, 29 ліпеня 2018 (MSK)
Дзякуй, зразумеў, гэтая Вікіпэдыя таксама зьбірае памылковыя назвы. --Ліцьвін (размовы) 12:23, 11 жніўня 2018 (MSK)
Заходаўскі сельсавет — афіцыйная назва, паводле Дзяржкартгеацэнтра. Што назва не адпавядае беларускаму словаўтварэнню — гэта не ўпершыню, гэта можна пазначыць з крыніцамі ў артыкуле.--Liashko (размовы) 21:42, 12 жніўня 2018 (MSK)
Так, згодзен, пазначыць трэба. Але я нават ня чапаю гэты сельсавет ні ў гэтым разьдзеле ні ў клясычным, бо вельмі шмат сілаў і часу мяне забрала абмеркаваньне гэтай назвы. Пакуль буду проста ігнараваць гэтыя артыкулы. --Ліцьвін (размовы) 16:32, 17 жніўня 2018 (MSK)