Заходаўскі сельсавет
Заходаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заходы |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 26 верасня 2006 |
Дата скасавання | 30 снежня 1927 |
Насельніцтва (2019) | 486 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Захо́даўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Заходы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Заходскі сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Заходы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Залатушскага (Залатухскага) сельсавета.
26 верасня 2006 года Дуброўскі сельсавет Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці перайменаваны ў Заходаўскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заходы[1]. 27 лютага 2015 года скасаваны пасёлак Новасвятое[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 787 чалавек[3], з іх 92,6 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 2,7 % — цыганы[4]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 486 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Решение Речицкого районного Совета депутатов от 27 февраля 2015 г. № 46 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.