Размовы:Канстанцін Васілевіч Вераніцын

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі сярэдзіны 19 ст., выкладчык, магчымы аўтар паэмы «Тарас на Парнасе». Нарадзіўся ў в. Астраўляны Віцебскага пав. ў сям'і прыгонных. Прозвішча бацькоў Васільевы. У 1845 ён атрымаў вольную, у 1851 прыпісаўся да мяшчан г. Гарадок i выбраў сабе прозвішча Вераніцын. Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы (скончыў у 1844), Віцебскай губернскай гімназіі (1845—52), Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі (1852—54). У 1857 як пансіянер Вольнага эканамічнага таварыства паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут адразу на трэці курс, у 1859 скончыў інстытут са званнем агранома, абараніў дысертацыю «Аб беларускай гаспадарцы». Пэўны час ён кіраваў приватным маёнткам, збіраўся працаваць у міравых установах Магілёўскай губ., але намер не здзейсніўся. 3 1863 служыў у Пецярбургу ў губернскай па сялянскіх справах установе i Галоўным таварыстве расійскіх чыгунак. У 1874—79 працаваў выкладчыкам прыродазнаўства, геаграфіі i гісторыі ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, але зза хваробы вымушаны быў пакінуць гэту працу. 3 1880 зноў Пецярбургу, служыў у апараце міністэрства шляхоў зносін. Жыў у доме, вядомым сваімі літаратурнымі традыцыямі: тут у розныя часы жылі Някрасаў, Тургенеў, Чарнышэўскі. Захоўваў сувязі з Віцебшчынай, куды ездзіў у час адпачынку. У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка.

Канстанцін Вераніцын У рукапісных сшытках А.Рыпінскага з фальклорнымі i літаратурнымі творамі, якія бытавалі ў 19 ст. на Віцебшчыне, В. прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) i «Два д'яўлы» (пазначана: 7.4.1860, Масква). Мова i рэаліі сведчаць пра несумненную сувязь «Двух д'яўлаў» з Віцебскам i прыналежнасць абедзвюх паэм аднаму аўтару. В. сапраўды мог быць гэтым аўтарам як здольны разначынец, выхадзец з народа, якому ўдалося атрымаць адукацыю. На жаль, іншых доказаў пра яго аўтарства i матэрыялаў пра яго літаратурную дзейнасць не выяўлена. Вядома толькі, што яго гімназічным таварышам быў таленавіты беларускі паэт Я.П.Вуль, што Віцебск у той час быў важным асяродкам беларускай літаратуры i культуры i сама грамадская атмасфера спрыяла, такім чынам, з'яўленню значных твораў. Г.В.Кісялёў.