Канстанцін Васілевіч Вераніцын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Вераніцын
Канстанцін Васілевіч Васілёў (Васільеў, Вераніцын)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 13 чэрвеня 1834(1834-06-13)
Месца нараджэння:
Дата смерці: мерк. 1904
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт
Жанр: паэзія
Валодае мовамі: беларуская і руская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Канстанцін Васілевіч Верані́цын (13 чэрвеня 1834, Астраўляны Віцебскага павета Віцебскай губерні, цяпер Гарадоцкі раён — верагодна 1904, Пецярбург) — удзельнік літаратурнага жыцця ў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Найбойльш верагодны аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з прыгонных сялян памешчыкаў Бондыравых, прозвішча яго было Васільеў (або Васілёў), атрымаўшы вольную ў 1851 годзе ён прыпісаўся да гарадоцкіх мяшчан і ўзяў прозвішча Вераніцын.

Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы, Віцебскай гімназіі (1845—1852), Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1852—1854). З акадэміі ў 1854 быў выключаны, але гэта Вераніцына не спыніла. У 1857 як пансіянер Вольнага эканамічнага таварыства паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут адразу на трэці курс. У 1859 выдатна (у пераліку выпускнікоў быў першым) скончыў інстытут са званнем агранома, абараніў дысертацыю «О белорусском хозяйстве». Некаторы час працаваў кіраўніком прыватнага маёнтка. У 1863—1874 жыў і працаваў у Пецярбургу ў губернскай па сялянскіх справах установе і Галоўным таварыстве расійскіх чыгунак.

У 1874—1879 працаваў выкладчыкам прыродазнаўства, геаграфіі і гісторыі ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. З 1880 служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін. Жыў у доме па адрасу Поварскі завулак, 12, у якім у розныя часы жылі вядомыя рускія літаратары А. Някрасаў, М. Чарнышэўскі, І. Тургенеў. У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Дакладная дата смерці невядомая.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

У рукапісных сшытках фальклорных і літаратурных твораў А. Рыпінскага[1] яму прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і «Два д'яўлы» (з паметай: 7.4.1860, Масква). Моўныя асаблівасці і рэаліі несумненна сведчаць пра сувязь апошняга твора з Віцебскам, а таксама пра тое, што аўтарства абедзвюх паэм належыць адной асобе. На карысць аўтарства К. Вераніцына сведчыць таксама яго біяграфія.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Валун з мемарыяльнай дошкай, прысвечаны паэме «Тарас на Парнасе» (Гарадок)

У 2001 годзе на радзіме К. Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку пастаўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» і яе верагоднага аўтара.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Вераніцын К. Тарас на Парнасе. Паэмы / Уклад. з тэкст. падрыхт. і камент. Ю. Пацюпы, прадм. Я. Янушкевіча. — Мн.: Маст. літаратура, 2009. — 79 с.

Зноскі

  1. Піятуховіч М. Рукапісы А. Рыпінскага // публікацыя В. Скалабана. Шляхам гадоў: гісторыка-літаратурны зборнік. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 218-274. — ISBN 5-340-00218-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. С.354
  • Вераніцын Канстанцін // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Гаравы Л. Лёс Канстанціна Вераніцына // Народнае слова. — 1999. — 12 чэрв. — С. 4.
  • Кісялёў Г. Віцебск Канстанціна Вераніцына // Віцебскі сшытак № 3, 1997.
  • Кісялёў Г. Канстанцін Вераніцын // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 154—155.
  • Кісялёў, Г. В. Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
  • Лазарук М. Станаўленне беларускай паэмы. — Мн., 1968;
  • Скалабан В. Новыя матэрыялы з гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. // Шляхам гадоў. Мн., 1990. (Вып. 1);
  • Хаўстовіч М. Вераніцын ці Вуль? // XIX стагоддзе: Навук.-літ. альманах. Мн., 2000. Кн. 2.
  • Цвірка К. Канстанцін Вераніцын (1834—1904) // Камяні тых сядзібаў: шляхі паэтаў XIX ст. — Мн., 2004. — С. 285.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]