Размовы:Канстанцін Міхайлавіч Касмачоў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Месца нараджэння К. Касмачова[правіць зыходнік]

Паважаны Maksim L., вы памыляецеся. Мастак нарадзіўся ў в. Мікуліна, Руднянскага р-на Аршанскага павету, якая з 1919 года ўвайшла ў склад РСФСР (http://smolbattle.ru/threads/Рудня-и-Руднянский-район.11373/page-2). Мастак скончыў 9 - ці гадовую школу ў г. Рудня (1928).

Пытанне: дзеля чаго пасля вашага прагляда старонкі з'явіўся (Тэг: Visual edit: Switched)?

Старонка К.Касмачова не горш і не лепей, чым іншыя старонкі, напрыклад, не менш вядомага мастака Натана Воранава. Творчасць і жыццевы шлях К.Касмачова мне дакладна вядомы з тых гадоў, калі мастак яшчэ быў жывы і працаздольны (гэтак з 1968 г).

Вітаю, Bk1949. Дзякуй, што паправілі, і праўда не разабраўся я ў межах Аршанскага павету ў розныя часы. Наконт (Тэг: Visual edit: Switched), дзе яно з'явілася, на старонцы Апошніх змен? Гэта тэхнічная адзнака толькі на старонцы Апошніх змен, яна значыць, што падчас рэдагавання артыкула я пераходзіў ад праўкі зыходніка да праўкі ў візуальным рэдактары, гэта ніяк не адлюстроўваецца ў артыкуле і не тычыцца яго якасці ці зместу. --Максім Л. (размовы) 02:12, 3 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Пра калодку ордэна[правіць зыходнік]

Мастак атрымаў ордэн СССР «Знак Пашаны», але выправілі так, што атрымалася выява калодкі ордена «Пашаны» Рэспублікі Беларусь. Калі ласка, зрабіце папраўку, бо маіх ведаў недастаткова.

Bk1949, паправіў. Цяпер такая інфармацыя захоўваецца там, адтуль і падцягваецца ў артыкул. У кожным, амаль, артыкуле ў меню злева ёсць пункт "Элемент Вікідадзеных", які на такую старонку вядзе. --Максім Л. (размовы) 23:17, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Спрабуюць выдаліць файл[правіць зыходнік]

Вітаю Вас, паважаны Максім Л., і дапамажыце разабрацца. Файл [1], які прысутнічае на старонке К. Касмачова, - паставлены на выдаленне. Гэта было зроблена карыстальнікам --Маленькая красная тряпочка, які не з’яўляецца ботам. Ён зрабіў тэму пад абразлівай назвай «Огрызки» і пачаў ставіць файлы на выдаленне пасля размовы, ў якой скрозь няпэўнасці:

«Здравствуйте. File:Bel Convert Tusnolobova-Marchenko (cropped).jpg - вроде бы раньше такое сносилось? То есть конверт целиком вроде как под свободной лицензией, а производные от него уже нет. --Маленькая красная тряпочка (Размовы) 20:59, 9 November 2017 (UTC) Честно говоря, для меня это "серая" область. Похожие проблемы были с немецкими марками, которые вроде бы и свободные, но и перфорация должна присутствовать. --EugeneZelenko (Размовы) 15:01, 10 November 2017 (UTC) Отправил на КУ, точно помню что подобное раньше удалялось. --Маленькая красная тряпочка (Размовы) 22:50, 11 November 2017 (UTC).»

Гэты карыстальнік не супакоіцца і ў хуткім часе пачне выдаляць падобныя гэтаму файлы з другіх старонак знакамітых беларускіх мастакоў (П. Гаўрыленка і інш.) і асоб.

Таму прашу Вас:

Першае, калі ласка, паведаміце мне, ці правамоцныя дзеянні карыстальніка --Маленькая красная тряпочка? Калі не правамоцныя, то зрабіце неабходнае, каб файл застаўся, а гэты карыстальнік абмежаваў імпэт на выдаленне.

Другое, выдаліце гэты файл са старонкі К. Касмачова, якая на русскай мове, бо маіх ведаў недастаткова, каб працаваць са старонкай Вікідаты. Калі я ствараў старонку К. Касмачова на рускай мове, я туды не дадаваў файл, аднак нейкім чынам ён там апынуўся.