Размовы:Капліца на могілках (Пінск)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзень добры. Касцёл ці капліца? --Паўлюк Шапецька 20:27, 27 мая 2022 (+03)[адказаць]

Спадар Уладзіслаў, па крыніцах згадваецца, што на могілках была і капліца, і касцёл. Я выдаліла з артыкула частку інфармацыі пра касцёл, была б выдатна разабраць іншыя звесткі і фотаздымкі да чаго адносяцца. --Hanylka (размовы) 23:08, 27 мая 2022 (+03)[адказаць]
Hanylka, абсалютна не зразумеў што вы нарабілі і чаму ў вас мяшаецца капліца-мураёўка з дадзенай капліцай, і чаму з артыкула была прыбраная інфармацыя і здымкі Язэпа Драздовіча. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:48, 28 мая 2022 (+03)[адказаць]
Уладзіслаў, капліцай на могілках называецца - Капліца Святога Георгія, Касцёл Маці Божай Балеснай так і называецца касцёлам. Па напісанаму артыкулу атрымалася не зразумелым ён пра Капліцу Святога Георгія ці пра Касцёл Маці Божай Балеснай (назва артыкула супярэчыць зместу). Калі ўся інфармацыя ў артыкуле ўсё ж не пра капліцу, а пра касцёл, то артыкул трэба пераносіць пад "Касцёл Маці Божай Балеснай (Пінск)". Паколькі ёсць крыніцы, дзе касцёл названы капліцай, то "Капліца на могілках (Пінск)", трэба рабіць старонкай неадназначнасцю.--Hanylka (размовы) 10:22, 28 мая 2022 (+03)[адказаць]
Адзіная друкаваная крыніца па гэтым храме называе яго капліцай. Царква на могілках таксама ў прынцыпе могілкавая капліца, але ў крыніцы яна царква. Пра нейкую капліцу Святога Георгія (тым больш відавочна, што яна праваслаўная, а не каталіцкая) ўвогуле ніякай інфармацыі няма, таму нічога блытацца не павінна. Каб пераносіць, трэба спачатку знайсці надзейную крыніцу, што храм сапраўды насіў тытул "Маці Божай Балеснай". --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:14, 30 мая 2022 (+03)[адказаць]
"Пра нейкую капліцу Святога Георгія ўвогуле ніякай інфармацыі няма" - згадак пра капліцу хапае, напрыклад, 1, 2, 3, 4 і нават у шаблон яна ўжо ўнесена 5. У дадатак адкрыла кнігу Кулагіна Каталіцкія храмы Беларусі і тут знайшла інфармацыю пра яшчэ дзве капліцы на гэтых могілках (ст. 290 і 291). То бок ёсць як мінімум 5 збудаванняў, якія можна назваць "Капліца на могілках (Пінск)" (з тым, што і царкву можна назваць капліцай, я згодна). Адпаведна меркаванне "таму нічога блытацца не павінна" мне падаецца недарэчным, без дадатковага тлумачэння/удакладнення інфармацыя блытацца будзе. Больш таго я хачу, каб па назве артыкула была адназначна зразумела, пра што артыкул. --Hanylka (размовы) 14:57, 30 мая 2022 (+03)[адказаць]