Размовы:Культура курганных пахаванняў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У артыкуле на рускай мове прыведзены адзін курган з надпісам: „Типичный погребальный курган, расположенный в Южной Корее.“

Такі ж самы курган быў пасярод поля за вескай Рагі-Ілецкі (Беларусь, Гомельскі раён, 36км ад Гомля па Кацярынінскаму шляху), што за 11км ад Паддабранкi(Украіна). У суседняй вёсцы Маркавічы меў назву Лысая гара. Быў зруйнаваны нядаўна - з яго бралі зямлю пры пракладванні дарогі. Цікава, але нікому не патрэбна было гэтае археалагічнае багацце для вывучэння. Па-гэтаму і карцінкі ня можам прывесці свайго пахавальнага кургана. А ён жа быў! Дый які!

Але на процілеглым баку шляху за кіламетр ад зруйнаванага кургана раскінулася мноства курганоў рознай вялічыні (самыя высокія да трох чалавечых ростаў), яшчэ не зруйнаваных, занімаюць вялікую плошчу каля 1,5км на 2км. Яны параслі сасновым лесам. Гэтая месца называеццца Казара. Цікава, але нікому таксама не патрэбна гэтае археалагічнае багацце для вывучэння.