Культура курганных пахаванняў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Культура курганных пахаванняў — археалагічная культура, пашыраная ў Цэнтральнай Еўропе ў сярэдні перыяд бронзавага веку (1450 — 1250 гг. да н.э.). Назву атрымала ад рытуалу насыпаня курганоў спачатку над трупапалажэннямі, потым над трупаспаленнямі.

Распаўсюджана на тэрыторыі ад р. Рэйн да Прыкарпацця. У скдазе культуры вылучаюць больш дробныя культуры:

Іх аб'ядноўваюць падобныя формы посуду (амфары, міскі, чашы, кубкі, глячкі) са штампаваным і наразным арнаментам. Насельніцтва шырока выкарыстоўвала бронзавыя вырабы — зліткі, брускі, шыйныя абручы, разнастайныя шпількі з галоўкамі, падвескі, круглаватыя брытвы, шылы, сякеры, наканечнікі стрэл і коп'яў, сярпы, нажы, кінжалы, мячы, часам з літымі дзяржаннямі.

Невялікія паселішчы і курганныя могільнікі, наяўнасць касцей свойскіх жывёл сведчаць пра асноўны занятак плямён — жывёлагадоўлю, а таксама пра адносна рухомы спосаб жыцця. У адрозненне культуры курганных пахаванняў ў стэпавай зоне Еўропы ўтварыліся іншыя культурна-гістарычныя агульнасці: катакомбавая, якая распаўсюдзілася на тэрыторыі ад р. Днестр да р. Волга, пазней — зрубная, што дасягнула Урала. Для культу стрэпавай зоны таксама характэрна насыпанне курганоў. Аднак пахаванні над курганамі рабілі па іншаму абраду, адрозніваўся і пахавальны інвентар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ісаенка, У. Ф. Курганная культура / У. Ф. Ісаенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 358. — ISBN 5-85700-077-7.
  • История Европы с древнейших времен до наших дней: В 8 т. / Гл. редкол.: З. В. Удальцова (пред.) и др.; [АН СССР, Ин-т всеобщей истории и др.]. Т. 1: Древняя Европа / [Е. С. Голубцова, Г. С. Кошеленко, В. С. Титов и др.]; Редкол.: Е. С. Голубцова (гл. ред.) и др. — М.: Наука, 1988. — 703 с., [16] л. ил. — ISBN 5-02-008937-0.
  • Монгайт, А. Л. Археология Западной Европы: Бронзовый и железный века / [АН СССР. Ин-т археологии]. — М.: Наука, 1974. — 408 с. с ил. и карт.; 9 л. ил.