Размовы:Кяльмскі раён

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У ТКП Apylinkė перакладаецца як «участак», атрымліваецца, што Kelmės apylinkių seniūnija гэта Кяльмскае ўчастковае староства? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:27, 24 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Гэта адзін з варыянтаў перакладу, і няма падстаў менавіта так перакладаць афіцыйную назву. Цяжка знайсці беларускі адпаведнік, які б гучаў прыгожа (будзе нешта накшталт «ваколічнае»). У рускай так і пішуць «апілінкскае», пэўна гэта пакуль найлепшы варыянт.--Artsiom91 (размовы) 13:44, 24 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Наменклатурны тэрмін павінен перакладацца, а не транслітаравацца (у адрозненне ад анамастычнай часткі), таму «апілінкскае» нават не разглядаю за варыянт --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:56, 24 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі ў ТКП няма перакладу менавіта "apylinkių", і сапраўды лічыць што ён павінен перакладацца — ну, пакінуць без беларускай назвы, не артыкул жа ствараем.--Artsiom91 (размовы) 13:59, 24 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Трэба адразу больш-менш правільна і праўдападобна, каб памылкі не замацоўваліся. "Ваколічнае", на мой погляд, куды лепей гучыць і дае ўяўленне аб тым, чым гэта староства адрознівацца ад іншага з гэткай жа назвай. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:03, 24 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Ну, пішыце "ваколічнае". Афіцыйнага правіла, як пісаць, няма, таму можна пісаць як заўгодна. А як з'явіцца крыніца — выправім.--Artsiom91 (размовы) 14:21, 24 верасня 2015 (MSK)[адказаць]