Размовы:Лашанцы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вітаю, пане Ананіме. Дзякуй за Ваш уклад. Тут ёсць магчымасць стварыць асобныя артыкулы амаль пра ўсё, і пра род Ждановічаў, і пра Шчаўры (Старыя і Новыя), і пра Крупскі раён, і пра што заўгодна, і ўсё гэта злучыць унутранамі спасылкамі для цікаўных. Таму не трэба ўсё гэта валіць у артыкул пра вёску Лашанцы, бо дададзеная інфармацыя ў асноўным іх не тычыцца. Таксама раю зарэгістравацца, а не ананімна працаваць, зручней будзе і прасцей камунікаваць пры патрэбе. --Максім Л. (размовы) 11:02, 21 красавіка 2021 (+03)[адказаць]

Ад пачатку ёсць некалькі пытанняў, якія так і не вырашаны. Адкуль вядома, што вёска з'явілася пасля Валочнай памеры, а не раней ці пазней, без сувязі з памерай? Што такое "прыбывае ў вёску... пакідае ў ёй сваіх сыноў", які сэнс закладаецца ў "прыбывае" і "пакідае", як пра гэта напісана ў крыніцы, гербоўніку халопеніцкай шляхты? --Максім Л. (размовы) 12:57, 8 верасня 2021 (+03)[адказаць]