Размовы:Ленінскі сельсавет (Лоеўскі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Неадпаведнасці[правіць зыходнік]

Згодна з даведнікам Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Т. 1: (1917―1941 гг.) Ленінскі сельсавет з цэнтрам у пасёлку Ленінскі ўваходзіў у склад Холмецкага раёна, а пасля яго скасавання ў склад Лоеўскага раёна, тое ж самае пацвярджаецца ў артыкуле пра пасёлак Ленінскі Брагінскага раёна ў энцыклапедыі Гарады і вёскі т. 1, Гомельская вобласць, кн. 1. Але ёсць адна супярэчнасць: пасёлак Ленінскі знаходзіцца за 40 км ад межаў былога Холмецкага раёна і за 15 км ад межаў Лоеўскага раёна, амаль у цэнтры Брагінскага раёна, і прамой тэрытарыяльнай сувязі з гэтымі раёнамі не меў. Згодна з тым жа даведнікам Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Т. 1: (1917―1941 гг.) Ленінскі сельсавет быў скасаваны 30 снежня 1927 г. і яго тэрыторыя была размеркавана паміж Малажынскім, Савіцкім і Хракавіцкім (Старахракавіцкім) сельсаветамі Брагінскага раёна. У сувязі з гэтым паўстае пытанне: ці насамрэч існаваў анклаў Холмецкага (а затым і Лоеўскага) раёна сярод тэрыторыі Брагінскага раёна, ці была зроблена памылка, магчыма яшчэ ў арыгінальных савецкіх дакументах, аб прыналежнасці Ленінскага сельсавета Холмецкаму раёну? -- D.L.M.I. Bel (размовы) 13:19, 20 снежня 2020 (+03)[адказаць]

Мяркую, што існавала адначалсова два розных Ленінскіх сельсавета, адзін у Брагінскім раёне, другі з Холмецкага быў перададзены ў Лоеўскі. Абодва былі скасаваны ў 1927 годзе, пазней інфармацыя пра іх пераблыталася. Але гэта толькі здагадка, ніякіх доказаў такой версіі няма, таму хай пакуль артыкул застаецца з цяперашнім зместам.--Artsiom91 (размовы) 17:49, 26 снежня 2020 (+03)[адказаць]