Перайсці да зместу

Размовы:Любэч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Быў яшчэ адзiн Любеч(лац. Lubicze) амаль у вытоку ракi Заходняя Дзвiна. А ў самым вытоку, вышэй Любеча, iснаваў населены пункт Дудура (лац. Dudure). Трохi нiжэй гэтага Любеча па цячэнню Дзвiны iснаваў населены пункт Ecolesia Vitoldi. Там жа на безнайменным правым прытоку Дзвiны - горад Тарапец(лац. Toropiecz).

Недалека рамяшчалiся манастыры - ман. Св. Мiкола (лац. S.Nicola Моn.) i манастыр Св.Марыя (лац. S. Maria Monaster).

Тут адбывалiся ваенныя падзеi памiж Масковiяй i Княствам Лiтоўскiм.

Так што пра якi Любеч iдзе гаворка ў летапiсах? Дзе цяпер Любеч з вытокаў Дзвiны? Ен знiк? А населены пункт Ecolesia Vitoldi. Калiсьцi ж былi цi то полацкiя, цi то Вiцебскiя. --87.143.228.58 01:37, 24 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

У склад Любецкага староства ўваходзіла Брагінская воласць?..

[правіць зыходнік]

Ад 1509 г. Брагінская воласць была ў пажыццёвым (Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499 – 1514). Vilnius, 1995. № 307), ад 1514 г. у спадчынным валоданні князя Міхаіла Васільевіча Збаражскага (Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 9 (1511–1518). – Vilnius, 2002 [2004]. P. 240 – 241), усе чацвёра сыноў якога ўжо стала пісаліся Вішнявецкімі ((Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. – Warszawa, 1895. S. 552 – 553). У 1574г. яго ўнукі князі Аляксандр Аляксандравіч і Міхаіл Аляксандравіч Вішнявецкія раздзялілі між сабой Брагінскі маёнтак (http://www.belniidad.by/sites/default/files/bash/bash01_2000.pdf С. 185 – 194). У 1641 г. князь Іерамія Міхал Вішнявецкі аб'яднаў у сваіх руках абедзьве часткі Брагінскага маёнтку (Czamańska I., Wiśniowieccy. Monografia rodu. – Poznań, 2007. S. 145, 171). Тым жа часам ні адна крыніца, насуперак І. В. Кандрацьеву і В. С. Пазднякову, не сведчыць аб прыналежнасці Брагінскай воласці да Любеча, незалежна ад таго, пра які перыяд гісторыі ідзе размова. І ў XV ст., калі Брагінам, Горвалем і Любечам валодалі Манівідавічы, ні адна воласць да іншай не належала. -Дамінік (размовы) 21:40, 3 мая 2020 (+03)[адказаць]