Размовы з удзельнікам:Дамінік
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
--JerzyKundrat (размовы) 17:09, 26 красавіка 2020 (+03)
Аўтадогляд
[правіць зыходнік]Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 09:25, 29 мая 2020 (+03)
---Добрага здароўя. Ці не патлумачыце: што значыць даглядаць уласныя матэрыялы і як гэта рабіць?-Дамінік (размовы) 14:26, 29 мая 2020 (+03)
- Нічога асаблівага рабіць не патрабуецца, Вашыя новыя праўкі будуць ухвалены аўтаматычна, а пакуль што патрабуецца іх пацвярджэнне іншым удзельнікам, як тут напр. мною. --JerzyKundrat (размовы) 14:57, 29 мая 2020 (+03)
Добра, калі б...-Дамінік (размовы) 15:24, 29 мая 2020 (+03)
- Зроблена, цікавай і плённай працы! --JerzyKundrat (размовы) 15:30, 29 мая 2020 (+03)
Дзякуй.-Дамінік (размовы) 15:43, 29 мая 2020 (+03)
We sent you an e-mail
[правіць зыходнік]Hello Дамінік,
Really sorry for the inconvenience. This is a gentle note to request that you check your email. We sent you a message titled "The Community Insights survey is coming!". If you have questions, email surveys@wikimedia.org.
You can see my explanation here.
MediaWiki message delivery (размовы) 21:47, 25 верасня 2020 (+03)
Старонкі размоў
[правіць зыходнік]Звяртаю ўвагу, што ў вікіпедыі не прынята выдаляць рэплікі са старонак размоў, нават калі выдаляюцца свае ўласныя рэплікі. Калі выказванне ўжо неактуальна, то можна яго закрэсліць, або проста дапісаць аб неактуальнасці ніжэй.--Artsiom91 (размовы) 20:42, 6 студзеня 2021 (+03)
- Дзякую, надалей буду ведаць. Але большасць з маіх "рэплік" актуальныя. Часам, аднак, узнікае пытанне: а ці зважае на іх хто-небудзь? Таму хочацца выдаліць, каб і следу не засталося (разумею, што гэта немагчыма)... --Дамінік (размовы) 21:37, 6 студзеня 2021 (+03)
Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў
[правіць зыходнік]Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:40, 26 лютага 2021 (+03)
Выявы вёсак
[правіць зыходнік]Добры дзень. Я бачу, вы пачалі загружаць чужыя выявы вёсак на Вікісховішча. Але яны ахоўваюцца аўтарскім правам. На Вікісховішча дапускаецца толькі загрузка свабодных здымкаў (г. зн. зробленых вамі, ці аўтарам які распаўсюджвае іх пад свабоднай ліцэнзіяй, альбо тых на якія скончыўся тэрмін аховы аўтарскага права). Іх пазней усё адно выдаляць. Раю грузіць свае здымкі, ці прасіць аўтараў здымкаў пазначаць свабодную ліцэнзію пад імі.--Liashko (размовы) 21:28, 27 верасня 2021 (+03)
Аўтарства ўсіх здымкаў пазначана і спасылкі на сайты пададзены. Ні адзін здымак не прыўлашчаны. І знаходзяцца яны ў свабодным доступе. Наўрад ці самі аўтары маюць нешта супраць змяшчэння іх здымкаў на старонках Вікіпедыі. Гэта дадатковая іх папулярызацыя. Зрэшты, выдаляць, дык выдаляць. Каму ад таго лепей будзе?..--Дамінік (размовы) 21:53, 27 верасня 2021 (+03)
- Нікому не лепей, але выдаляць. --JerzyKundrat (размовы) 22:05, 27 верасня 2021 (+03)
Прызначэнне схавальнікаў гісторыі
[правіць зыходнік]Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 10:27, 3 красавіка 2022 (+03)
Калі не падабаецца змест артыкула (у прыватнасці, пазначаная ў ім дата заснавання), то не варта чакаць ад аўтара, што ён прыслухаецца да заўваг і нешта выправіць. Аўтар, можа, пераклаў артыкул з рускай мовы і забыў, прафесійных гістарычных крыніц у яго няма ці ён у іх не разбіраецца. Можаце смела перапісваць артыкул на свой густ з пазначэннем адпаведных крыніц. Artsiom91 (размовы) 15:52, 11 кастрычніка 2022 (+03)
Усё, што ёсць на сёння пра "замак Вішнявецкіх" у Гарадзішчы, выкладзена на старонцы Тэльман (Брагінскі раён) з усімі заўвагамі і спасылкамі. Тут няма чаго перапісваць. А "Тэльманскі замак" – не "арыгінальнае даследаванне", а звычайная лухта (абы паболей замкаў і наогул абарончых збудаванняў у Беларусі!).--Дамінік (размовы) 16:21, 11 кастрычніка 2022 (+03)
- Яшчэ раз папярэджваю, спасылацца ў тэксце артыкулаў (у тым ліку і заўвагах) на ўнутрывікіпедыйныя абмеркаванні і крытыкаваць там аўтараў іншых артыкулаў недапушчальна. Гэта можна рабіць на старонках размоў. Артыкул Парк (Тэльман) зараз перапісаны, пазначана што сядзіба з’явілася толькі ў XVIII стагоддзі, а камень прывезены з Брагіна. Пры жаданні можаце таксама самастойна на свой густ выправіць змест артыкула пра парк, удакладніць факты, зрабіць каб ён больш арганічна спалучаўся з тэкстамі артыкулаў пра Брагін і Тэльман. Калі ж будзеце далей у артыкуле пра Брагін згадваць пра ігранараванне іншымі аўтарамі заўваг ва ўнутрывікіпедыйных абмеркаваннях, то буду вымушаны часова абараніць артыкул. Дзякуй за разуменне.--Artsiom91 (размовы) 09:25, 14 кастрычніка 2022 (+03)
- Я не спасылаўся на ўнутрывікіпедыйнае абмеркаванне. Дзе вы тое пабачылі? Крытыкаваць жа распаўсюднікаў хлусні – справа неабходная, бо не змяншаецца колькасць жадаючых здзеквацца ў інтэрнэце з гісторыі перыферыйных рэгіёнаў. Аўтары выданняў, артыкулы якіх крытыкаваліся, яшчэ і ганарары атрымалі немалыя за створаныя інфармацыйныя аўгіевы стайні. Абараніце, калі ласка, хоць часова, хоць навечна артыкул, большую частку якога я і напісаў. Яго не было, зараз ён ёсць. Вы ж толькі правіце і абараняеце, прыпісваючы мне дзікія парушэнні. І з паркам як-небудзь самі ўправіцеся. Вам, як вялікаму аматару і знаўцу футбола, відней. Што да разумення. Разумець вас не выпадае яшчэ ад часу, калі ішла размова пра Алексічы і Алешнікі. Ужо тады здзівілі напавал. --Дамінік (размовы) 15:26, 14 кастрычніка 2022 (+03)
- Што Вы хочаце каб было абаронена? Максім Л. (размовы) 15:32, 14 кастрычніка 2022 (+03)
- Чытайце вышэй. Я скончыў размову з людзьмі, далёкімі ад гісторыі. --Дамінік (размовы) 15:46, 14 кастрычніка 2022 (+03)
- Вы да гісторыі нінаколькі не бліжэй за іншых удзельнікаў Вікіпедыі. Зыходзячы з гэтага і маеце шукаць кансэнсус. --JerzyKundrat (размовы) 17:49, 14 кастрычніка 2022 (+03)
- Не, пане. Усё ж я бліжэй да гісторыі, як галіны ведаў (не мінулага ўсяго чалавецтва), чым адзін з сённяшніх апанентаў, які мяне папярэджвае. --Дамінік (размовы) 18:23, 14 кастрычніка 2022 (+03)
- Асабістыя нападкі і грубіянства недапушальныя. Гэта афіцыйнае папярэджанне. Наступныя дзеянні такога кшталту пацягнуць за сабой блакіроўку. --JerzyKundrat (размовы) 18:26, 14 кастрычніка 2022 (+03)
- Бывайце. Поспехаў у вывучэнні пэрыферыі. --Дамінік (размовы) 18:33, 14 кастрычніка 2022 (+03)
- Бывайце. Поспехаў у футболе. --JerzyKundrat (размовы) 18:40, 14 кастрычніка 2022 (+03)
Бабчын
[правіць зыходнік]Добры дзень! Прашу пра кантакт адносна вёскі Бабчын Хойніцкага раёну. На жаль, не ведаю, як інакш з Вамі звязацца. Мой мэйл karybut (слімак) gmail.com Karybut (размовы) 01:06, 11 ліпеня 2024 (+03)