Размовы:Літва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адміністрацыйны падзел[правіць зыходнік]

Прапаную назвы: акруга, самаўпраўленне, старасцейства -- гэта практычна даслоўны пераклад з літоўскай мовы Astap 14:32, 2 September 2006 (UTC)

Этнічнае дзяленне[правіць зыходнік]

Мо лепей "дэмаграфія" Astap 14:35, 2 September 2006 (UTC)

Вільня ці Вільнюс?[правіць зыходнік]

Я, у прынцыпе, за Вільню, але афіцыйнае напісанне...Astap 09:46, 23 September 2006 (UTC)

Выправіў. Але трэба будзе зрабіць перанакіраванне з "Вільня" на "Вільнюс". Mienski 10:41, 23 September 2006 (UTC)

Назва[правіць зыходнік]

Чаму Літва? Правільна Летува! Вось крыніцы

  • Беларускія слоўнікі: і Літва, і Летува ёсьць толькі ў польска-беларускім слоўніку і слоўніку НН [1], [2].
  • Дубавец, Сагановіч (кандыдат гістарычных навук): Трэба называць рэчы сваімі імёнамі. А сваё імя ў сучаснай Літвы — ЛЕТУВА. Саманазва сучаснага літоўца — ЛЕТУВІС. [3]
  • Аляксандар Краўцэвіч (доктар гістарычных навук, старшыня Выканкаму Беларускага Гістарычнага Таварыства): Зыходзячы з прыведзеных фактаў, бачыцца цалкам апраўданым і нават неабходным выкарыстанне двух розных тэрмінаў -«Літва» (ліцвіны) — для абазначэння гістарычнай Літвы, і «Летува» (летувісы) — для акрэслення сучаснай краіны — паўночнага суседа Беларусі [4] Petrohan 12:32, 5 красавіка 2011 (UTC)
Паглядзіце, нават на тарашкевіцы няма адзінага меркавання! be-x-old:Абмеркаваньне:Летува#Пра назву

Дарэчы вашыя аргументы вы проста скапіявалі адтуль! Я згодны, што трэба імкнуцца да таго, каб было менш розніцы паміж тарашкевіцай і афіцыйным правапісам. Таму вырашаць пытанне трэба разам. Напрыклад арганізаваць агульную дисскусию. Мы ж адзін народ! Rausch 12:50, 5 красавіка 2011 (UTC)

+1 за Летува--Zmicier P. (размовы) 13:48, 4 лістапада 2012 (UTC)

Няма ніякіх аўтарытэтных крыніц для перайменавання артыкула ў Летуву --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:31, 4 лістапада 2012 (UTC)
У гэтым і праблема. Калі-небудзь яны з'явяцца!--Zmicier P. (размовы) 16:22, 4 лістапада 2012 (UTC)
Спадар Уладзіслаў, а якая на Ваш погляд павінна быць крыніца!? Толькі калі ласка не кажаце, што гэта будзе слоўнікі. У большасці сваёй яны суб'ектыўныя, і часцяком выкарыстоўваюцца ў грамадска-палітычна-сацыяльных супрацьстаяннях. Прыклад: Расія і барацьба там з правільным ужываннем назвы нашай краіны. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:37, 4 лістапада 2012 (UTC)
Некалькі аргумэнтаў супраць «Летувы»:
  • Назва «Летува» ніколі не была зафіксавана афіцыйна (ні ў афіцыйным, ні ў класічным правапісе)
  • Назва «Летува» таксама ніколі не фігуравала ў народнай гаворцы
  • Назва «Летува» пачала ўжывацца штучна некалькімі асобамі ды перыядычнымі выданнямі ў канцы XX стагоддзя. Зноў жа, гэта датычыцца як афіцыйнага, так і класічнага правапісу, бо нават у пачатку XX стагоддзя, т.б. яшчэ да рэформы 1933 году, не зафіксавана ніводнага выпадку ўжывання слова «Летува» у дачыненні да Літоўскай рэспублікі. У дачыненні да яе ўжываўся выключна назоў «Літва» (глядзіце: архівы БНР, газета "Наша Ніва", запісы Антона Луцкевіча ды інш..)
  • З вышэйпералічанага таксама скажу, што непатрэбнае штучнае ўкараненьне ў беларускую мову ніколі не ўласцівых для яе слоў (тым больш змена назвы цэлай краіны) толькі павялічвае існуючую раздробленасць у беларускай мове, што не ідзе ён на карысць.--В. Шэлехаў 10:04, 14 лістапада 2012 (UTC)
Удзельнік:Kazimier Lachnovič/Абгрунтаваньне ўжываньня назвы Летува (чарнавік) - толькі чарнавік, а ўжо столькі цікавага, ці не так.--Zmicier P. (размовы) 15:35, 14 лістапада 2012 (UTC)