Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Памер старонкі: 43 768

Вітаем

Smiley head happy.svg Вітаем у Вікіпедыі!
Вельмі рады бачыць Вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што зараз робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошнія змены.
Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі ці ў суполку Фэйсбука або LJ, праз IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?

--Максім Л. 09:59, 15 Жнівень 2009 (UTC)

Зараз уся інфармацыя на старонке - https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D1%83%D1%85%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%87%D1%8B_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9

User:EGalvez (WMF)/Sandbox/MassMessageTest[правіць зыходнік]

Share your experience and feedback as a Wikimedian in this global survey (revised heading)[правіць зыходнік]

Шаснаццатка[правіць зыходнік]

Сп.Дзяніс, ці можаце дадаць інфармацыю (калі ёсць) + літ-ру: Т.2. ЭВКЛ? --Rymchonak (размовы) 17:11, 14 студзеня 2017 (+03)
Нажаль, Сп. Rymchonak, дадаць да інфармацыі з ЭВКЛ няма чаго. І гэта даволі дзіўна, калі ўлічыць, што ні ў Скурата, ні ў Сразнеўскага, ні ў Карскага — такой меры няма! Але яшчэ здзіўляе тое, што ў 15 кнігах Метрыкі ВКЛ, якія ў мяне ёсць пад рукой, таксама няма ніводнай згадкі пра дадзеную меру вымярэння сыпкіх рэчываў. Вельмі дзіўна:)--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:15, 14 студзеня 2017 (+03)

Зноскі

  1. This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
  2. Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.
  3. This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
  4. Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.

NGC[правіць зыходнік]

Дзіўны выбар спіса. Чаму не патысячныя? --Artificial123 (размовы) 14:35, 7 лютага 2017 (+03)

Далей будзе патысячна, проста пачаў з канца.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:41, 7 лютага 2017 (+03)
Гэта далёка не канец. Вось. --Artificial123 (размовы) 14:53, 7 лютага 2017 (+03)
Я дадаю толькі спіс аб'ектаў Індэкснага каталога (IC), а не Новага агульнага каталога (NGC).--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:59, 7 лютага 2017 (+03)

Афамленне артыкулаў пра футбалістаў[правіць зыходнік]

Некалькі заўваг па афармленні артыкулаў пра футбалістаў. Вядома, можаце іх не прытрымлівацца, але я ўсё роўна выпраўлю на свой манер.

  1. У артыкуле некалькі разоў пазначаецца клубная прыналежнасць, варта сачыць, каб усюды было адно і тое ж, інакш дзіўна атрымліваецца (у Луцэвіча ў лідзе ён яшчэ ў «Тарпеда»).
Гэта я адразу памыліўся. З гэтымі трыма вельмі паспешліва пачаў працаваць.
  1. Катэгорыі новых клубаў прастаўляюцца зверху, а не знізу. Непрынцыпова, але ўсё ж.
Калі так зроблена ва ўсіх артыкулах, добра, будзем выпраўляць.
  1. Заўважыў што Вы пастаянна скарачаеце "г.". Скарачайце на здароўе, але калі ва ўсім артыкуле "года", то варта неяк аднастайна рабіць.
Буду мець на ўвазе.
  1. Я звычайна не пішу дакладную дату пераходу, бо ў большасці выпадкаў інфармацыя аб пераходзе даходзіць да СМІ праз некалькі дзён ці нават тыдняў. Месяца, лічу, дастаткова. Дакладную дату можна пазначыць, калі ёсць дакладныя звесткі, што кантракт падпісаны менавіта ў такісьці дзень.
Маеце рацыю.
  1. Пераправярайце, што напісана ў навінах. Трое беларусаў папоўнілі ферганскі «Нефтчы» з Узбекістана, а не бакінскі, гэта розныя клубы.
Як напісаў вышэй, паспешліва пачаў працаваць.

Пакуль пісаў, штосьці ўжо заўважылі. --Artsiom91 (размовы) 21:47, 13 лютага 2017 (+03)

Дзякуй за заўвагі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:06, 13 лютага 2017 (+03)

Your feedback matters: Final reminder to take the global Wikimedia survey[правіць зыходнік]

(Sorry to write in English)

A Ліга чэмпіянату Літвы па футболе[правіць зыходнік]

Спадар Дзяніс, прашу пераносы артыкулаў пра футбольныя чэмпіянаты ажыццяўляць праз старонку Вікіпедыя:Да перайменавання, бо неабходнасць перайменавання зусім невідавочная ("чэмпіянату" і "па футболе" — гэта нярэдка не "больш дакладная назва" і не афіцыйная, а проста дапаўненне, як "Горад Бялынічы Магілёўскай вобласці"). Пакуль у нас няма дакладных правілаў найменняў чэмпіянатаў, яны звычайна называюцца даслоўным перакладам арыгінальнага варыянту.--Artsiom91 (размовы) 22:12, 24 лютага 2017 (+03)

Паважаны Сп. Artsiom91, добра. Але, я спецыяльна зрабіў такую спробу каб выйшла нейкая ўпарадкаванасць з гэтай тэмай, бо напрыклад, чэмпіянаты Беларусі маюць менавіта такую назву. А гэтак атрымліваецца, што для Беларусі робім так, а для астатніх як прыйдзецца. Вось і ўсё.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:48, 25 лютага 2017 (+03)
Спадар Дзяніс, разумею такі падыход, але ў тым і справа, што ў Беларусі "чэмпіянат" і "па футболе" ўваходзіць у афіцыйную назву, у той час як у большасці іншых краін — не. Думаю, Вы ж не будзеце пісаць "Прэм'ер-ліга чэмпіянату Англіі па футболе". Для астатніх часценька сапраўды напісана "як прыйдзецца", але за адсутнасцю нармальных іншых варыянтаў (ну і адсутнасцю асаблівага развіцця тэмы) пакуль так і застаецца. Буду толькі ўдзячны Вам, калі прадумаеце адзіны падыход і прапануеце яго ўсюды ўжываць — але ізноў жа праз старонку Вікіпедыя:Да перайменавання, а не адвольнымі пераносамі адзінкавых артыкулаў.--Artsiom91 (размовы) 15:02, 25 лютага 2017 (+03)

Афіцыйная савецкая гістарыяграфія[правіць зыходнік]

Добры дзень. У чым значнасць меркавання савецкай гістаграфіі, што інфармацыя аб гэтым дададзена ў артыкул Беларусь [1] і ў прэабулу да артыкула Полацкае княства [2]? Калі вы будзеце не супраць, я выдалю гэта з артыкула Беларусь, а ў артыкуле Полацкае княства перанясу ў асобны раздзел у канцы артыкула.--Hanylka (размовы) 21:11, 26 лютага 2017 (+03)

Добры дзень. Па-першае, любая гісторыя пачынаецца з гістарыяграфіі; па-другое, можаце выдаляць з арт. Беларусь; па-трэцяе, у арт. Полацкае княства асобны раздзел падтрымліваю, але, не ў канцы, а ў пачатку, як тое робіцца ў афіцыйных падручніках і навуковых кнігах. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:47, 26 лютага 2017 (+03)
Дзякую за адказ. Усё змяніла. Раздзел змясціла ў канцы артыкула па аналогіі з [3], [4], [5].--Hanylka (размовы) 22:09, 26 лютага 2017 (+03)
Добра!!! Вялікі дзякуй Вам.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:11, 26 лютага 2017 (+03)

Шаблон:Змаганне Вікіпедый[правіць зыходнік]

Вітаю. Можаце яго паправіць? --Artificial123 (размовы) 11:48, 9 сакавіка 2017 (+03)

ФК Борац Чачак[правіць зыходнік]

Толькі збіраўся дапоўніць артыкул, а Вы яго выдалілі. Такія артыкулы нельга выдаляць хутка, толькі праз старонку "да выдалення". Было ж сказана, што сербскі футбольны клуб — як мінімум для стаба дастаткова, "тэставасці" няма.--Artsiom91 (размовы) 21:13, 29 сакавіка 2017 (+03)

Ну, сп. Artsiom91, такія арт., як Вы гаворыце «стабы», раней (прыблізна 1-2 года назад) і стабамі не лічыліся і хутка выдаляліся. Таму я рашуча гэта і выдаліў:)--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:27, 29 сакавіка 2017 (+03)
Дзякуй за аднаўленне артыкула, трохі надаў яму выгляду.--Artsiom91 (размовы) 22:48, 29 сакавіка 2017 (+03)
Няма за што.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:53, 29 сакавіка 2017 (+03)

"Просты пераклад з РуВікі"[правіць зыходнік]

Шаноўны Дзяніс, звяртаю Вашу ўвагу на тое, што гэта ніяк не з'яўляецца прычынай не абіраць артыкул выдатным ці добрым. 90 % нашых статусных артыкулаў — проста пераклады з РуВікі. Гэта не забаронена. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:28, 10 красавіка 2017 (+03)

Дык вось, каб не было такога высокага працэнту, я так і галасую. Гэта пе-першае, бо Беларуская Вікіпедыя — Беларуская, такім чынам статусныя артыкулы Беларускай Вікіпедыі павінны быць — беларускімі, а не капірайтамі Рускай Вікіпедыі. Можа тады і назву пераробім, напрыклад, «Статусныя артыкулы з Рускай Вікіпедыі». Пагадзіцеся, будзе адпавядаць рэчаіснасці. Па-другое, як гэта «не з'яўляецца прычынай»? Удзельнік, які проста зрабіў капірайт артыкула з іншай Вікіпедыі, не мае права выстаўляць сябе нейкія «зоркі», бо атрымліваецца, што гэта «Перамога — без бітвы», і гэтая «мэдаль» павінна быць у іншага ўдзельніка. У таго, хто выявіў крыніцы, падаў літаратуру, змясціў у арт. выявы і г.д., а не зрабіў усяго гэтага капірайт.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:28, 10 красавіка 2017 (+03)
Хлусня ў другім жа сказе. Гэта не Беларуская Вікіпедыя, а Вікіпедыя на беларускай мове, і як яна можа напаўняцца як заўгодна. --Artificial123 (размовы) 17:39, 10 красавіка 2017 (+03)
Сп. Artificial123 мелася на ўвазе, што «Вікіпедыя на беларускай мове» (калі Вам так заўгодна) не з'яўляецца «сатэлітам», «саюзнікам па статусным артыкулам», «капірайтам» і інш. з «Вікіпедыі на рускай мове». Калі ласка, пакажыце Ваш уласны ўнёсак у артыкулы-намінанты, і няхай удзельнікі паглядзяць колькі адсоткаў там Вашага, і колькі — удзельніка з «Вікіпедыі на рускай мове».--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:49, 10 красавіка 2017 (+03)
Бярыце і параўноўвайце, няма мне больш перад Вамі справаздачы рабіць. --Artificial123 (размовы) 17:53, 10 красавіка 2017 (+03)
А яно мне трэба? За Вас параўноўваць, і Вам нешта яшчэ даказваць. Сваю аргументаваную пазіцыю я выказаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:45, 10 красавіка 2017 (+03)

Дзяніс, я Вам напісаў на старонцы галасаванняў за выдатныя артыкулы, што супольнасць мае права ігнараваць такія галасы. Я шаную Вашу пазіцыю і таксама за тое, каб мы стваралі як мага болей якаснага ды арыгінальнага кантэнту, але нагадваю, што наш праект наўпрост на беларускай мове, а не аплот беларускага нацыяналізму. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:57, 10 красавіка 2017 (+03)

Сп. Ігар Барысавіч, з усёй павагай, але гэта нейкі «аўтарытарызм» пачынаецца. То Вы забараняеце ўдзельніку выказваць сваю думку — у Вікіпедыі, усе, нават ананімы, маюць права выказваць свае думкі. То абвінавачваеце ўдзельніка — у нацыяналізме, хоць я зрабіў некаторыя заўвагі да свайго папярэдняга сказу. Правілы, нейкім чынам, інтэрпрэтуюцца так, як выгадна толькі часткі супольнасці. Адмін, які паабяцаў, стварыць табліцы, прабачце, іншага слова не падабраць, засмеціў, наш праект «пустышкамі». Удзельнік, які не выносіць крытыкі, пачынае абражаць іншага і г.д. Нейкае бязладдзе.--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:24, 10 красавіка 2017 (+03)

Дзяніс, у нас самы дэмакратычны праект у свеце. 😃 Давайце разам працаваць, каб прыбраць бязладдзе. Што да перакладаў — Ваша права. Але помніце, у якім стане мова. Магчыма, зараз пераклады — найлепшы спосаб дапамагчы ёй, бо носьбітаў мала. Ды й сейбітаў мала, а ніва вялікая. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:14, 11 красавіка 2017 (+03)

Ігар Барысавіч, цалкам падтрымліваю ідэю «Беларускай мовы», але лічу, што простыя пераклады з другой дзяржаўнай мовы, ёй гэтак жа дапамагаюць, як лысаму валасы, бо навошта чытаць на мове, калі ёсць «на нормальном языке». Нажаль, менавіта гэтак разважае большасць Беларусі :( А, што датычыць сейбітаў, дык з такімі як Pracar, бог з яго хамствам, але пасля гэтага дзеяння, мне не па дарозе. «Вялікія» павінны ісьці сваім, як кажа іх «правадыр» Аляксандр: «Мы пойдзем (і працягваем ісці) сваім, асаблівым шляхам». Вось няхай і ідуць, не хачу стаяць на іх шляху. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:05, 11 красавіка 2017 (+03)

Выпадковыя адкаты[правіць зыходнік]

Часам націскаю на адкат з тэлефона, а сам гэтага не заўважаю. Дзякую, што выпраўляеце назад. 😃 Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:15, 20 красавіка 2017 (+03)

Няма за што. Усялякае здараецца.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:51, 20 красавіка 2017 (+03)

Абмеркаванне[правіць зыходнік]

Добры дзень! Вы можаце прыняць удзел у абмеркванні па найменню артыкулаў, на назву якіх вы ўказвалі на адпаведных старонках размоў Вікіпедыя:Да перайменавання#Лівонскі ордэн → Інфлянцкі ордэн--178.172.187.9 11:59, 18 чэрвеня 2017 (MSK)

Назвы газет[правіць зыходнік]

  • Sorry, не ведаў, мяркаваў - калі вікі беларуская, дык і назвы... Ну а шавіністаў суюць усюды. Вось артыкул Жыды, верш - якія ў 1919 годзе у Расіі шавіністы, жадаючыя прыхваціць Беларусь? Ленін, Сталін і Троцкі?))--Ohlumon (размовы) 18:27, 24 ліпеня 2017 (MSK)
Сп. Ohlumon, амаль палову арт. пра перыёдыку кампіляваў я з розных энцыклапедый, і было жаданне, хоць крышачку, прытрымлівацца прынцыпу гістарызма. А што датычыць вялікадзяржаўя і шавіністаў — ну а як на Вашу думку, у адным сказе, напісаць пра газету, якая ў той час прытрымлівалася ідэі вайны «да перамогі» любымі сродкамі, і выступала адкрыта за экспансію з боку імперыі? Вось і даводзіцца выкарыстоўваць тэрміны, якія ў постсавецкай прасторы ў 21 ст. выклікаюць неадназначнасці.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:44, 24 ліпеня 2017 (MSK)

Нямеччына[правіць зыходнік]

Папращце там у лидзе, як для Славаччыны. --JerzyKundrat (размовы) 16:55, 20 жніўня 2017 (MSK)

Green check.svg Зроблена.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:19, 20 жніўня 2017 (MSK)

Нужна ваша помощь[правіць зыходнік]

Здравствуйте!
Уважаемый @Dzianis Niadbajla:, мне очень нужна ваша помощь.
К сожалению, я абсолютно не знаю белорусский язык, но Вы знаете русский. Прошу Вас написать в белорусской Википедии статью о фильме «СОТКА». Информацию на русском языке Вы можете взять из моего русского вики-черновика (https://ru.wikipedia.org/wiki/Участник:Ilay007/Черновик).
Буду очень благодарен за вашу помощь!
Ilay007 (размовы) 23:02, 2 снежня 2017 (MSK)

БОЛЬШАЯ ПРОСЬБА[правіць зыходнік]

Добрый вечер! Я заметил что вы недавно загрузили логотип партии БСДГ. Очень прошу вас загрузить также логотип партии Белорусская социал-демократическая партия (Народная Грамада) Статкевича. Я к сожалению не обладаю правами на добавление изображений. логотип НГ уже есть в англоязычной статье, так же его можно взять из официальной страницы партии вконтакте https://vk.com/narodnaja_hramada . Надеюсь на помощь.

Калі ласка.--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:50, 29 студзеня 2018 (MSK)

Сярэднявечча[правіць зыходнік]

Адкажу тут на гэтую Вашую заўвагу, бо абмеркаванне хутка перанеслі ў архіў, хутчэй чым я паспеў адрэагаваць. Пра нарматыўнасць было сказана ў абмеркаванні гэтай праўкай, ніхто нязгоды на гэты конт (каб паставіць аўтарытэт крыніцы пад сумненне, ці прывесці болей аўтарытэтную з іншым напісаннем) не выказаў. Далей, Вашыя сцвяржэнні што "Супольнасць выказалася за варыянт «сярэднявечча»" не маюць падстаў, бо гэтая старонка не галасаванне, а з абмеркавання стала толькі бачна, што "Сярэднявечча" мае больш часты ўжытак і з’яўляецца цалкам дапушчальным варыянтам — гэта і пазначана ў выніку, што "Сярэднявечча" і "Сярэднія вякі" можна свабодна ўжываць у тэксце артыкулаў без неабходнасці замены.--Artsiom91 (размовы) 00:27, 14 лютага 2018 (MSK)

Сп. Арцём, давайце сур'ёзна, ні Вы, ні я, ні астатнія ўдзельнікі, так і не даведаліся, што гэта за «слоўнік пад грыфам НАН» Ігара Барысавіча: «Этымалагічны...», «Гістарычны...», «Слоўнік...» (2012 г. выдання) і г.д. Па-другое, навуковыя выданні пад грыфам НАН, зыходзячы з нейкай «нарматыўнасці», не нарматыўныя, бо ў большасці там «сярэднявечча». Па-трэцяе, згодны «не галасаванне», але як, без яго, прыйсці да кансэнсуса?--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:54, 14 лютага 2018 (MSK)
Калі не даведаліся, так спыталі б. А так цалкам выглядала, што яго аўтарытэт не падляжыць сумневу. Навуковыя выданні пад грыфам НАН і не павінны пісацца на нейкай «нарматыўнай» мове, гэта ж не слоўнікі. Ну а наконт кансэнсуса, то тут я лічу наступнае. Гэтае пытанне не такое важнае, як тыя ж правілы наймення артыкулаў, таму калі і будуць парушаны чыісьці асабістыя ўяўленні — нічога страшнага (а да арфаграфічных пытанняў нават з кансэнсусам трэба быць акуратным, бо парушаць правілы мовы супольнасць не можа, нават калі вельмі захочацца). Фактычна я мог перайменаваць адразу без абмеркавання, выставіў таму, што перайменаванні масавыя, а правільнасць таго ці іншага варыянту невідавочная — і з абмеркавання ўбачыў, што абодва дапушчальныя і ўжывальныя (хай і ў рознай ступені), але адзін рэкамендуецца нарматыўным слоўнікам. Насамрэч мяне больш цікавіла нават напісанне "сярэднявечны"/"сярэдневяковы", што неяк усе прапусцілі. Нарэшце, калі лічыце вынік неабгрунтаваным або маеце іншыя крыніцы, якія не былі прадстаўлены і ўлічаны — можаце смела выстаўляць на адваротнае перайменаванне, робатам усё перанесці займае паўгадзіны.--Artsiom91 (размовы) 01:06, 14 лютага 2018 (MSK)

Share your experience and feedback as a Wikimedian in this global survey[правіць зыходнік]

WMF Surveys, 21:21, 29 сакавіка 2018 (MSK)

Reminder: Share your feedback in this Wikimedia survey[правіць зыходнік]

WMF Surveys, 04:19, 13 красавіка 2018 (MSK)

Your feedback matters: Final reminder to take the global Wikimedia survey[правіць зыходнік]

WMF Surveys, 03:28, 20 красавіка 2018 (MSK)