Перайсці да зместу

Размовы:Літоўска-беларуская практычная транскрыпцыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі націск

[правіць зыходнік]

У дакуменце быццам беларускі націск яўна не пададзены, толькі пазначаны літоўскі. Так, паводле 4.3, у беларускай перадачы захоўваецца месца літоўскага націску. Праўда, не ясна як яно захоўваецца, бо ў літоўскай месца націску ў скланеннях змяняецца. Але ў ранейшым пункце 4.1 "... -- не дапускаюцца змены структурнага аблічча гістарычных геаграфічных назваў тыпу: Вільня, Друскенікі, Коўна, Трокі". Пэўна ж гэта тычыцца і націску. А ў нас у артыкулах даецца націск УцянА, ПалангА, ШадувА і іншыя, прытым, што для гэтых паселішч ёсць "гістарычнае структурнае аблічча", змен якога правілы не дапускаюць, яно УцЕна, ПалАнга, ШадУва і так далей. Такое назіранне, што рабіць з гэтым? -- Максім Л. (размовы) 21:39, 28 снежня 2023 (+03)[адказаць]