Размовы:Міцькі (Брэсцкі раён)
Выгляд
Ці карэктна ў такіх артыкулах пакідаць у назве тып паселішча і былую адміністрацыйную адзінку? Паселішча не было ліквідавана, а ўключана ў склад іншага населенага пункта, дзе працягвае існаваць, але больш не мае ні статусу вёскі, ні дачынення да свайго былога раёна. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:04, 7 мая 2017 (+03)
- Ліквідавана ці ўключана ў склад іншага населенага пункта — тонкасці, якія не мяняюць сутнасці — паселішча спыняе існаванне. "Працягвае існаваць" вельмі залежыць ад канкрэтных населеных пунктаў і ад часу — спачатку застаюцца старыя дамы, але пазней, як правіла, вуліцы атрымоўваюць новыя назвы, пачынаецца забудова новымі дамамі, замест старой вёскі ўзнікае новы жылы раён (які таксама ахоплівае суседнія былыя вёскі), а ад старой вёскі часам нават назвы не застаецца. Таму не бачу тут вялікай прынцыповасці, лічу магчымым як дадаваць удакладненне "вёска", так і не дадаваць, гэтак жа як выкарыстоўваць удакладненні месца як "Брэст", так і "Брэсцкі раён".--Artsiom91 (размовы) 14:45, 10 мая 2017 (+03)