Размовы:Наша Ніва (1991)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ліберальна-кансерватыўная газета - це як? :)))

А так, як самі пра сябе пішуць.  :))

Нешта гэтая спасылка на bymedia нічога не высвятляе. Ці ёсць штосьці іншае? Mienski 21:48, 9 Красавік 2008 (UTC)

Тыповы тыраж яна паказвае. Ды столькі і ў 93-м было, нядаўна трапіўся стары аркуш. А вы адкуль бралі свае лічбы? Yury Tarasievich 05:54, 10 Красавік 2008 (UTC)
Я свае лічбы не браў. Я толькі спытаў. :) Mienski 19:04, 10 Красавік 2008 (UTC)

Максімальны наклад газеты ў часы найбольшай папулярнасці складаў каля 3500 асобнікаў — Гл., напрыклад, недатаваныя (нязменныя на працягу 2007-2008 гг.) звесткі парталу bymedia.net. Недатаваныя і нязьменные зьвесткі, напрыклад і падобнае ня могуць сьведчыць пра максымальны наклад у часы найбольшай папулярнасьці. На прыведзеным сайце нават рэдактар ня той. Вы вельмі памыляецеся.

Чаму так безапеляцыйна? Можа, гэта *вы* "памыляецеся"? Даныя парталу -- лепшае, што знайшлося, і яны забяспечаны заўвагамі пра іх нязменнасць (т.ч., неабноўленасць). Зрэшты, і вы ніякіх надзейных адкрытых гістарычных звестак пра тыраж НН не прапанавалі.
Неафіцыйна, то я выпісваў НН 15 гадоў, і не памятаю, каб яе тыраж калі-колечы перавышаў тыраж "Пагоні", а гэты лік, на працягу доўгага часу, складаў каля 6 тыс. Yury Tarasievich 12:13, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Калі вы выпісвалі 15 гадоў, то паглядзіце, напрыклад, наклад нумароў верасьня 2001. Будзеце моцна зьдзіўленыя. Дарэчы, каб падаваць такія зьвесткі пра максымальны наклад, вы мусілі праверыць наклад прынамсі за ўсе гэтыя 15 гадоў. Вы гэтага не зрабілі, але часусьці так апантана змагаецеся за прыведзеную колькасьць.
Хоць вы і ананім, а прыстойны тон размовы трымайце. І вабіць мяне нейкімі сюрпрызамі верасня 2001 або іншага перыяду таксама не варта -- дастаткова было паказаць канкрэтныя даныя дзеля ўлучэння іх у тэкст. А мне асабіста нецікава, што там НН піша сваім тыражом, і капацца-даследаваць гэтага не збіраюся. Не падабаецца саліднасць парталу баймедыя? Мне таксама. Дык прасцей -- выдаліць гэты кавалак наогул, ён на нішто прынцыпова не ўплывае. Yury Tarasievich 17:18, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Я вас нічым ня вабіў, я прывёў канкрэтную крыніцу, дзе можна праверыць мае словы, калі вы запыталіся. Прабачце, але выставіць сюды скан у мяне няма магчымасьці. Калі на баймэдыі салідныя зьвесткі, то мне дзіўна, чаму там прыведзены "ня той" рэдактар. І мне дзіўна, як у артыкуле мяркуюць пра максымальны наклад за 17 ці колькі гадоў на падставе недатаваных (!) нязьменных на падставе двух гадоў (!) зьвестак з сайту, дзе вісяць відавочна некарэктныя зьвесткі.
Дзякуй, што выдалілі. А калі вам цікава, то я скажу. Наклад у той час сягаў 6000, памылка была амаль у 2 разы. Але нават ведаючы гэта, я не вазьмуся казаць, што гэта была найбольшая колькасьць, ня ведаючы велічыню накладу за ўвесь час. Чаго і вам жадаю.

Мяне гэта не цікавіць; больш на гэтую праблему не буду траціць часу. Yury Tarasievich 18:03, 22 Кастрычнік 2008 (UTC)