Размовы:Новае Пакаленне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А якая прычына да выдалення?--**Гарадзенскі** 11:18, 5 Красавік 2010 (UTC)

Энцыклапедычная значнасць, вядома. А дакладней спрэчнасць яе наяўнасці. --Krukouski (размовы) 11:19, 5 Красавік 2010 (UTC)
Ёсць артыкулы пра арганізацыі-заснавальніцы, ёсць і пра кааліцыю. Што тут дрэннага? Прапаную артыкул пакінуць --JerzyKundrat 13:36, 5 Красавік 2010 (UTC)
Ну, я таксама нічога не разумею. Якой значнасьці Вам не хапае? Яна вынікае з самога тэксту - адна з чатырох кааліцыяў у Беларусі. Думаю ня самае нязначнае ўтварэньне ў нашай краіне, якое асьвятляе вольная інцыклапедыя : ) Вось рускія таварышы выдалілі такі артыкул, але падставамі там пэўна стаўся "этнацыд беласкага народу", а не адсутнасьць значнасьці. Ну, рускім гэта даравальна - ім трэба трэці Рым адбудоўваць : )--Zmgr 19:01, 7 Красавік 2010 (UTC)
Смешна, уж прабачце.
1) Статус. З 9 "арганізацый-заснавальнікаў толькі дзве (МБНФ і ПА) маюць хоць які юрыдычны статус.
2) Колькасць. У гэтых 9 "арганізацыях" налічваецца, бяром умоўна, максімум 200 чалавек. З гэтых умоўных 2 соцен, сумняюся, што больш сотні ведае пра існаванне прадмету размовы.
3) Прадмет размовы. Кааліцыя у вузкапаліталагічным сэнсе - аб'яднанне некалькіх суб'ектаў у межах другога суб'екта (партый у парламенце, дзяржаваў у якім-небудзь саюзе і г.д.) для дасягнення канкрэтных мэтаў, суб'ектаў - няма, мэтаў - няма (хіба што скааперавацца на пляшку ў краме), суадносна кааліцыі таксама не існуе.
У выніку мы маем тэкст пра аб'яднанне маладых людзей з прыблізна аднолькавымі поглядамі і нямалай ганарлівасцю. Такіх аб'яднанняў, і з большай колькасцю людзей, у адным Мінску - тысячы, узяць хаця б кантынгент будзь-якой лакальнай сеткі са спальнага раёна.
Дык пра што і на што артыкул? --Krukouski (размовы) 15:38, 4 Чэрвень 2010 (UTC)
Прыватна мне фіялетава, няведаю хто гэта і колькі там каго :) тут хоць нейкае абмеркаванне ёсць, а так -- паставілі шаблон, вырашай адміністратар як хочаш, што суб'ектыўнейшае, артыкул ці шаблон. Пакуль тут я бачу 3 меркавання супраць 1, адпаведна шаблон прыбраў. Калі яно і сапраўды, як Вы падаеце, то варта выдаліць, па-мойму. --Максім Л. 17:25, 4 Чэрвень 2010 (UTC)