Размовы:Паводле Іаана Святое Дабравесце

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Што яшчэ за Дабравесце? Мне здавалася, што супольнасць ужо даўно дамовілася лічыць кананічным у Беларускай Вікіпедыі "экуменічны" пераклад Бібліі, выдадзены ў 2012 годзе Біблейскім таварыствам. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:08, 22 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Уладзіслаў, супольнасць та згадзілася на ўніфікацыю па БТ-2012, але ўзбунтавалася супраць імёнаў "Пётра, Паўла, Язэп, Ян, Піліп" і іншых імёнаў таго перакладу. У выніку я зразумеў, што, каб задаволіць супольнасць, перавагу трэба аддаць Клышку: яго імёны найбольш блізкія да рускіх сінадальных: Іаан, Матфей і г. д. І я ўжо перанёс амаль увесь Новы Запавет пад назвы Клышкі. П. С. Асабіста мне болей, чым "Дабравесце", падабаецца слова "Евангелле", хаця абодва варыянты існуюць у нашай мове. Асабіста мне і пераклад БТ-2012 падабаецца болей. Але трэба быць паслядоўнымі: нельга браць назву кнігі ў Чарняўскага, імёны персанажаў у Клышкі, а цытаты ў Сёмухі. Трэба выбраць адзіную крыніцу. На Форуме, быццам бы, гэта зрабілі, але імёны падаліся экзатычнымі -- пры пераносах узніклі пратэсты. Таму прашу ў Вас парады, як у самага дасведчанага ўдзельніка: што тут рабіць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:18, 23 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]
Лічу, што варта стварыць для супольнасці табліцу з параўнаннем рэлігійных імёнаў і тэрмінаў у БЭ, Бібліі 2012 (Чарняўскага), Клышкі і Сёмухі - няхай глядзяць і вырашаюць. Ці існуе пераклад Чарняўскага (знахожду толькі тарашкевіцай, хоць перакладаў ён на акадэмічную) у вольным доступе? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:50, 30 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]
Ёсць. Цалкам акадэмічны правапіс. Толькі імёны настолькі народныя, што часам занадта: Паўла, Пётра і г. д. З іншага боку, там Лука, Фама, а не Лукаш і Тамаш. Карацей, варта зрабіць табліцу... Вы, Уладзіслаў, калі зацікавіліся, то зможаце проста прыдбаць Чарняўскага 2012 г. (так званая, міжканфесійная і акадэмічная версія) у любой вялікай кнігарні або ў любым касцёле (у праваслаўных кнігарнях таксама трапляецца, але радзей, бо мовы там у цэлым меней). Тыраж -- 4000 экз. 2012 г. Выдавец -- Біблейскае Таварыства ў Рэспубліцы Беларусь. ISBN = 978-985-6183-14-6. Калі ж Вы пытаецеся, ці можна дзесьці гэты пераклада спампаваць, то я шчыра скажу Вам, што не ведаю... Уладзіслаў, я маю да Вас просьбу: не маю доступу да БЭ. Ці не маглі б Вы скінуць мне яе або дапамагчы запоўніць табліцу? Я зараз жа ствару яе на Форуме. Тры іншыя крыніцы ляжаць зараз перада мною. Адно што Сёмуху адразу адкіну, бо ён на тарашкевіцы, таму будзе праходзіць выключна як адзін з варыянтаў прэамбулы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:06, 30 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Вось спасылка на табліцу на Форуме. Калі ласка, дапаўняйце і галасуйце. А, яшчэ важная заўвага: Клышка пераклаў толькі Новы Запавет. Стары існуе толькі ў Чарняўскага. Магчыма, яшчэ ў БЭ. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:24, 30 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]