Размовы:Паходжанне Месяца

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Да серыі правак Mprach:

хімічны састаў [1][2][3], а не склад.
радыеізатопны [4], а не радыёізатопны - ад слова радый, а не радыё.
уласцівасцей [5], а не уласцівасцяў
замена будовы на структуру засталася незразумелай.
прыназоўнік аб на практыцы выкарыстоўваецца рэдка, звычайна ў афіцыйна-дзелавым стылі.
тут фарміруюць, а фармуюць хлеб
пратаме́сяц
замена каакрэцыі на сумесную акрэцыю засталася незразумелай.
бамбардзіраваць [6], а не бамбардаваць
мэт [7], а не мэтаў
замена затым на потым засталася незразумелай.
паміж словам міма і побач пралягае сэнсавая прорва --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:10, 14 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
    • Гэты ўдзельнік ніколі не адказвае і не ўлічвае ніякіх іншых меркаванняў. Яшчэ ёсць адзін удзельнік -- Paganetz, у іх з Mprach і паводзіны аднолькавыя, і тэмы, і стыль правак, і часта час працы ў Вікіпедыі. Узнікаюць пэўныя думкі з гэтай прычыны. Гэта ўсё тычыцца і японска-беларускай транскрыпцыі, Mprach і Paganetz абодва быццам ведаюць японскую і робяць праўкі ў беларускім тэксце паводле ўласных правілаў (японскіх, як яны думаюць). Фактычна вяду з імі вайну правак, спрабую спраўдзіць паводле той жа БЭ, тлумачу, што ў беларускай націск толькі ў адным месцы -- усё марна. Зараз на Доглядзе 5 "японскіх" артыкулаў з іх праўкамі, якія збольшага трэба адкочваць чарговы раз. --Максім Л. (размовы) 00:02, 15 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]