Размовы:Помнік Давыду Гарадзенскаму

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Не разумею сэнс вандальнай праўкі ад 21:37, 8 снежня 2018‎. Файл з Вікісховішча заменены на несвабодны. Віт; размовы 19:39, 16 снежня 2018 (MSK)

На старонцы размоў абмяркоўвалася, што насамрэч файл на вікісховішчы не з’яўляецца свабодным і можа быць у любы момант выдалены. Замяніў на лакальны файл, каб прыбраць яго са спісу невыкарыстаных.--Artsiom91 (размовы) 19:44, 16 снежня 2018 (MSK)
Тое, што мы там абмяркоўвалі на старонцы размоў адно, а ўжо з паўгода існаванне файла на Вікісховішчы - іншае. Лічу, што "можа быць у любы момант " - гэта не аргумент. Любы файл з Вікісховішча можа быць выдалены ў любы момант - хто ведае ці заўтра не зменіцца закон аб аўтарскім праве ў ЗША. Пакуль існуе свабодны файл мне незразумела выкарыстоўванне несвабоднага; запампаваць файл на добрасумленным абгрунтаванні можна ў любую хвіліну, калі што. Віт; размовы 20:25, 16 снежня 2018 (MSK)
Выставіў файл на вікісховішчы на выдаленне. Па выніках абмеркавання будзе зразумела, што варта зрабіць тут.--Artsiom91 (размовы) 20:50, 16 снежня 2018 (MSK)
Мяркую, выстаўленне на выдаленне аднаго майго здымку не мае сэнсу. Патрэбна сістэмнасць, на Вікісховішчы процьма беларускіх файлаў тыпу [1] і інш. Лічу, выдаляць іх неправамерна... З гэтай панарамай не ўсё так адназначна з пункту гледжання закона. Віт; размовы 10:36, 18 снежня 2018 (MSK)
Калі будынку шмат гадоў (больш за 50 ці 70 пасля смерці архітэктара), то аўтарскае права ўжо скончылася і фотаздымак будзе свабодны. Вядома не ўсё адназначна, таму трэба разабрацца, для чаго і выставіў на выдаленне. Сістэмна найкую працу рабіць на вікісховішчы цяжка, туды розныя ўдзельнікі дадаюць розныя файлы, часта не прастаўляючы катэгорыі.--Artsiom91 (размовы) 13:44, 18 снежня 2018 (MSK)